Вы тут

Браканьеры забілі ў Пінскім раёне дзвюх казуль і лебедзя


— Двое жыхароў Пінскага раёна вырашылі загадзя падрыхтавацца да дня нараджэння аднаго з іх і выехалі на незаконнае паляванне — расказаў намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей МЫЧКО. — Недалёка ад вёскі Ласіцк яны застрэлілі двух казуль еўрапейскіх і лебедзя-шыпуна. Здабычу пакінулі ў імянінніка да раніцы.


Але супрацоўнікі Пінскай міжраённай інспекцыі знайшлі браканьерскія трафеі па следзе. Вызначаная шкода прыродзе і кошт незаконна здабытай прадукцыі. У суме гэта 9 369 рублёў. Такі вось няўдалы дзень нараджэння атрымаўся. А канчатковую ацэнку дзеянням грамадзян дасць суд.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Брэсцкай абласной інспекцыі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.