Вы тут

У Івацэвіцкім раёне былі канфіскаваны 3 тоны спіртазмяшчальнай вадкасці


Супрацоўнікамі Івацэвіцкага РАУС на аўтадарозе «Ліда - Слонім - Быцень» паблізу вёскі Дабрынёва затрыманы аўтамабіль «Івека» пад кіраўніцтвам непрацуючага 31-гадовага жыхара, паведамляе МУС.


У салоне транспартнага сродку выяўлена 600 пластыкавых ёмістасцяў аб'ёмам 5 літраў кожная са спіртазмяшчальнай вадкасцю без адпаведных дакументаў.

Кіроўца растлумачыў, што груз агульным аб'ёмам у 3 тысячы літраў прызначаўся для асабістага выкарыстання.

Гаручая вадкасць на суму 60 000 рублёў канфіскавана. У цяперашні час праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».