Вы тут

За дзень з банкаўскіх карт двух дзясяткаў жыхароў Гродзеншчыны былі выкрадзены грошы


Толькі за мінулыя суткі ашуканцы змаглі выкрасці сродкі з банкаўскіх карт амаль двух дзясяткаў жыхароў Гродзенскай вобласці. На розных падставах яны тэлефануюць патэнцыйным ахвярам і спрабуюць даведацца канфідэнцыйную інфармацыю аб карце альбо акаўнце ў інтэрнэт-банкінгу.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, зламыснікі могуць тэлефанаваць пад выглядам пакупніка, калі чалавек прадае тавар на гандлёвых інтэрнэт-пляцоўках, альбо прадстаўляцца супрацоўнікамі банкаў. Тэлефануюць нячыстыя на руку грамадзяне як з беларускіх, так і замежных нумароў праз месенджары. Прычым у некаторых выпадках ашуканцы настолькі становяцца нахабнымі, што, прадстаўляючыся супрацоўнікамі банкаўскай установы, называюць чалавека нават не поўным імем: да прыкладу, замест Анастасія — Насця, ці замест Людміла — Люда. Але нават такое стаўленне не бянтэжыла некаторых пацярпелых, яны вяліся на падман зламыснікаў і паведамлялі асабістыя дадзеныя. Такім чынам выкрадаліся сумы ад 10 да 3-х тысяч рублёў.

Міліцыя заклікае грамадзян: ожны дзень фіксуюцца дзясяткі выпадкаў падобных крадзяжоў грашовых сродкаў. Ні ў якім разе не расказвайце пабочным асобам канфідэнцыйныя дадзеныя — гэта тры лічбы з адваротнага боку банкаўскай-карты і паролі ад інтэрнэт-банкінгу. І памятайце, што нават пры ўзнікненні нейкай няштатнай сітуацыі супрацоўнікі банкаў не будуць вам тэлефанаваць па тэлефоне і ўдакладняць асабістыя звесткі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: businesspskov.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».