Вы тут

Міліцэйскія навіны


Прыйсці на дапамогу

Некалькі дзён запар у вёсцы Паметнікі Полацкага раёна назіралася дзіўная сітуацыя ў адным з дамоў. Там жыве 92-гадовая бабуля, якую некалькі дзён не сустракалі аднавяскоўцы. Але ў хаце ўвесь час гарэла святло і бесперапынна працаваў тэлевізар. Трывогу ўзняў старшыня Ветрынскага сельскага савета Аляксей Лупач. Пры ўдзеле супрацоўнікаў Полацкага РАУС былі ўскрыты дзверы хаты.

Аказалася, што жанчына ляжала на падлозе ў адным з пакояў. Яна растлумачыла, што ішла па лекі ў буфет, але адчула слабасць і ўпала. Колькі часу яна так правяла, сказаць не змагла.

Бабулю шпіталізавалі. Вядома, што яе стан нармалізуецца.

— Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама выказвае падзяку за свядомасць і неабыякавасць, заклікае быць уважлівымі да сваіх пажылых суседзяў, бо менавіта яны часта могуць мець патрэбу ў дапамозе і нашай спагадзе, — адзначылі ў прэс-службе МУС.

Фота: topspb.tv

Вандроўка з хэпі-эндам

23 лістапада супрацоўнікі АДАІ Жлобінскага РАУС неслі службу на аўтадарозе Р149 «Жлобін—Светлагорск». Там яны вялі ўзмоцнены кантроль за тым, як удзельнікі дарожнага руху выконваюць правілы.

Увечары міліцыянеры заўважылі, як паблізу з праезнай часткай ідзе пешаход, які не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Аказалася, што гэта 73-гадовы жыхар Жлобіна. Ён прыехаў у вёску Малевіцкая Рудня на сваё лецішча. Паколькі надвор'е ў той дзень было спрыяльнае, дзядуля адправіўся ў лес па грыбы. Але заблукаў там і цэлы дзень спрабаваў выбрацца з лесу. Прыкладна за пятнаццаць хвілін да таго, як яго ўбачылі інспектары, ён выйшаў да дарогі.

Міліцыянеры даставілі пешахода на службовым аўтамабілі да месца пражывання і ў адказ пачулі ад яго шчырыя словы падзякі.

Фота: belev-pravda.ru

Не спі за рулём

Увечары 24 лістапада нарад ДАІ ехаў з боку Рэчыцы па дарозе М10 у напрамку Гомеля. У патрульным аўтамабілі былі два чалавекі — адказны па УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Андрэй Кацянкоў і намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ Сяргей Юшчанка.

У адзін момант міліцыянеры звярнулі ўвагу на дзіўны аўтамабіль. Ён ехаў у спадарожным напрамку, але пры гэтым увесь час «скакаў» з адной паласы ў іншую. Відавочна, узнікала пагроза для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Супрацоўнікі міліцыі вырашылі спыніць аўтамабіль, каб праверыць фізічны стан кіроўцы.

Яны ўключылі пробліскавыя маячкі і гукавую прыладу, але кіроўца аўтамабіля сігналы праігнараваў і працягнуў ехаць далей. Але праз некаторы час машына ўсё-ткі спынілася.

Аказалася, што вадзіцель заснуў падчас руху. Зрэшты, працягваць ехаць далей ён таксама не мог — адчуваў сябе кіроўца далёка не самым лепшым чынам. За руль сеў Сяргей Юшчанка. Ён і прывёў аўтамабіль разам з кіроўцам, які змяніў амплуа на пасажыра, у Гомель да месца стаянкі. Тым самым удалося пазбегнуць ДТЗ з непрадказальнымі наступствамі.

Фота: kolesa.ru

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».