Рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Паклон вам нізкі, нашы дактары» праводзіць Беларускі фонд міру ў рамках праграмы «Клопат і міласэрнасць». Гэта працяг той дапамогі, якую ўжо аказала арганізацыя ўстановам аховы здароўя, што лечаць пацыентаў з COVІD-19.
У пачатку гэтага года, падчас першай хвалі каранавіруснай інфекцыі, Беларускі фонд міру дапамог медустановам на суму больш за 120 тысяч рублёў. Мэтай цяперашняй акцыі з'яўляецца маральная і матэрыяльная падтрымка медыкаў, якія непасрэдна займаюцца лячэннем і доглядам пацыентаў з COVІD-19.
Прадстаўнікі Беларускага фонду міру наведаюць 176 устаноў аховы здароўя, у тым ліку 18 сталічных, 16 — на Брэстчыне, 37 — на Віцебшчыне, 40 — на Магілёўшчыне, 23 — на Гродзеншчыне, па 21 — у Гомельскай і Мінскай абласцях.
Узнагароды Беларускага фонду міру, а гэта падзякі, ганаровыя граматы, медалі «Заслужаны міратворац», атрымаюць па прадстаўленні галоўных урачоў медыкі гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканскіх медустаноў, на базе якіх функцыянуюць ці дзейнічалі раней аддзяленні для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Усяго будзе адзначана 475 медыцынскіх работнікаў. На думку арганізатараў акцыі, гэтыя ўзнагароды не толькі прыцягнуць грамадскую ўвагу да медыцынскай супольнасці і выявяць падзяку, але і дапамогуць працягнуць і актывізаваць збор добраахвотных ахвяраванняў для мэтавай дапамогі медустановам.
Алена КРАВЕЦ
Фота БелТА
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.
Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.