Вы тут

Беларусь гатова актывізаваць свой удзел у праграмах развіцця сельскай гаспадаркі на Пскоўшчыне


Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка падчас пасяджэння ў фармаце відэаканферэнцыі рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Пскоўскай вобласці. Перагаворы з расійскага боку ўзначаліў губернатар рэгіёна Міхаіл Вядзернікаў.


«Пскоўская вобласць спецыялізуецца на мясной жывёлагадоўлі, вырошчванні бульбы, агародніны, кармавых культур, яна таксама адзін з галоўных ігракоў у Расіі на рынку вытворчасці свініны. У Беларусі падобная структура сельгасвытворчасці, гэта дае магчымасць арганізаваць пастаянны абмен вопытам, тэхналогіямі і спецыялістамі. Беларускі бок гатовы актывізаваць свой удзел у праграмах развіцця сельскай гаспадаркі ў Пскоўскай вобласці», — перадае словы Ігара Петрышэнкі БелТА.

Ён таксама прапанаваў пашырыць пастаўкі ў гэты рэгіён Расіі прадукцыі беларускага сельгасмашынабудавання — энерганасычаных трактароў, збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, зернесушыльных комплексаў, пасяўных і глебаапрацоўчых агрэгатаў. Акрамя прылад для АПК, айчынныя машынабудаўнікі могуць забяспечыць патрэбы Пскоўскай вобласці ў пасажырскай, грузавой, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхніцы.

Ігар Петрышэнка адзначыў: ён ведае, што перад Пскоўскай вобласцю стаіць пытанне кардынальнага абнаўлення парку гарадскіх аўтобусаў, перш за ўсё ў сталіцы рэгіёна.

На думку віцэ-прэм'ера, для Пскоўшчыны актуальныя паслугі беларускіх будаўнікоў у сферы ўзвядзення жылых кварталаў, сацыяльных аб'ектаў з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Банка развіцця Беларусі.

«У цэлым мы гатовы абмяркоўваць любыя прапановы, накіраваныя на актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва, забяспечыць максімальную падтрымку ўсіх узаемавыгадных канструктыўных ідэй і праектаў», — дадаў намеснік прэм'ер-міністра.

Прэв’ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Аўтобусы і дзіцячыя садкі для суседзяў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.