Вы тут

Лукашэнка павіншаваў калектыў БДТУ з 90-годдзем з дня заснавання


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з 90-годдзем з дня заснавання ўстановы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Прэзідэнт адзначыў, што сёння БДТУ па праву з’яўляецца вядучай айчыннай установай вышэйшай адукацыі па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў для лясной, хімічнай, паліграфічнай і іншых галін.

«Дзякуючы працы некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў і выпускнікоў ВНУ створаны перадавыя адукацыйныя і навукова-даследчыя школы, якія вядомыя сваімі высокатэхналагічнымі распрацоўкамі для рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта і надалей будуць рабіць усё магчымае для ўмацавання кадравага і вытворчага патэнцыялу краіны, яе паспяховага інавацыйнага развіцця.

Прэв’ю: edu.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».