Вы тут

Прэзідэнт аб'явіў Падзяку супрацоўніку ДАІ са Слуцка, які выратаваў жыццё дзяўчынцы


Старшы інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ АУС Слуцкага райвыканкама Дзмітрый Семібратаў удастоены Падзякі Прэзідэнта, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У адпаведнасці з распараджэннем Падзяка Прэзідэнта супрацоўніку ДАІ Дзмітрыю Семібратаву аб’яўлена «за рашучыя і ўмелыя дзеянні пры выратаванні чалавечага жыцця».

Як паведамлялася раней, у красавіку Дзмітрый Семібратаў выратаваў жыццё 11-гадовай дзяўчынцы ў аграгарадку Гацук Слуцкага раёна. Інспектар ДПС прыбыў на выклік аб парушэнні правілаў паркоўкі аўтамабіля, каб разабрацца са спрэчкай аўтааматараў. Непадалёк ад паркоўкі ён заўважыў натоўп людзей. Міліцыянер падышоў да грамадзян і ўбачыў, што на зямлі ля пад’езда дома ляжыць дзяўчынка без прыкмет жыцця.

«Па блытаных тлумачэннях мясцовых жыхароў і па пасінелым твары і руках дзяўчынкі міліцыянер зразумеў, што яна чымсьці падавілася і не можа дыхаць», — расказвалі пра гэты выпадак ва УУС Мінаблвыканкама, піша БЕЛТА.

Дзмітрый Семібратаў хутка падняў дзіця, абхапіў яго рукамі ззаду ў вобласці сонечнага спляцення і рэзка націснуў. З рота дзяўчынкі выпала пласціна для выраўноўвання зубоў і кавалачак здобы, якую, мяркуючы па ўсім, дзіця ела па дарозе дадому. Дзяўчынка пачала дыхаць і ў хуткім часе прыйшла ў сябе.

Пасля гэтага інспектар вярнуўся да тых, хто спрачаўся каля стаянкі, каб скончыць разбіральніцтва. Пра яго ўчынак стала вядома толькі пры праглядзе запісу відэарэгістратара адказным дзяжурным па РАУС.

Фота: УУС Мінаблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».