Вы тут

Экс-кіраўнік Скідзельскага цукровага камбіната абвінавачваецца ў атрыманні хабару на Br16 тыс.


Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з былых кіраўнікоў ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», якому інкрымінавана атрыманне хабару па ч.1 і ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса, гаворыцца на сайце Генеральнай пракуратуры краіны. 


Згодна з матэрыяламі справы, мужчына ў перыяд з 2015 па ліпень 2020 гады атрымаў ад індывідуальных прадпрымальнікаў незаконныя грашовыя ўзнагароды за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю. Як правіла, хабарадавальнікі перадавалі абвінавачанаму грошы за садзейнічанне ў заключэнні выгадных дагавораў перавозак цукровых буракоў і забеспячэнне пастаяннага супрацоўніцтва з акцыянерным грамадствам.

Усяго ўстаноўлена 16 фактаў атрымання хабару на суму звыш Br16 тыс. Каля Br14 тыс. даходу, атрыманага злачынным шляхам, падазраваны кампенсаваў у добраахвотным парадку ў ходзе следства.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы пракурор прыйшоў да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, наяўнасці дастатковых і дапушчальных доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў. Пагадзіўся з прававой кваліфікацыяй зробленага.

Абраную раней меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пракурор пакінуў без зменаў.

Прэв’ю: ru.depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.