Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск, які з’яўляецца кіраўніком кампаній Tesla і SpaceX, заявіў, што першы чалавек можа быць дастаўлены на Марс ужо праз шэсць гадоў, перадае ТАСС.
Сваім меркаваннем ён падзяліўся ў аўторак падчас цырымоніі ўручэння прэміі Axel Springer, якую прысуджае аднайменны медыяканцэрн аўтарам інавацыйных ідэй, якія аказваюць уплыў на грамадства.
«Я ўпэўнены, што праз шэсць гадоў з гэтага моманту», — сказаў Маск, адказваючы на пытанне, калі людзі атрымаюць магчымасць высадзіцца на Марсе. Трансляцыя яго выступлення вялася на сайце прэміі.
Ён таксама адзначыў, што пры спрыяльных умовах першы чалавек зможа апынуцца там ужо праз чатыры гады. «Мы паспрабуем адправіць туды карабель без каманды праз два гады», — дадаў Маск.
Прэв’ю: habr.com
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.