Вы тут

Выстава да 200-годдзя з дня нараджэння Фета працуе ў БДАМ


Тэматычная выстава «Паэзія Апанаса Фета ў музыцы», прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння гэтага рускага паэта, праходзіць у нотна-навуковай бібліятэцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


На выставе прадстаўлены зборнікі вершаў Апанаса Фета, даследчыя нарысы, артыкулы з часопісаў, навуковых зборнікаў, прысвечаныя пытанням узаемасувязі яго паэзіі з музыкай. Аснову экспазіцыі складаюць нотныя выданні і гуказапісы вакальных і харавых твораў на вершы аўтара. «Музычнасць паэзіі літаратара праяўляецца ў выкарыстанні назваў канкрэтных твораў і жанраў, імёнах кампазітараў, а таксама ў кампазіцыі вершаў і асаблівай рытмічнай арганізацыі строф. Яго вершы па сіле эмацыянальнага ўздзеяння падобныя да музычнага мастацтва, яны перадаюць тонкія грані пачуццяў, уражанні, стан чалавечай душы. За гэтыя якасці фетаўскай лірыкі Пётр Чайкоўскі называў яго паэтам-музыкантам», — адзначылі ў БДАМ.

Цікавасць кампазітараў да творчасці Апанаса Фета не змяншаецца, многія вершы паэта сталі рамансамі, харавымі мініяцюрамі. Да яго паэзіі звярнуліся больш за сто кампазітараў, сярод іх — класікі рускай музыкі XIX стагоддзя Пётр Чайкоўскі, Сяргей Рахманінаў, Мікалай Рымскі-Корсакаў. Паэзія аўтара знайшла водгук і ў савецкіх кампазітараў Аляксандра Грачанінава, Юрыя Шапорына, Эдысана Дзянісава. У беларускім мастацтве вакальная і харавая музыка на словы рускага паэта прадстаўлена творамі Міхаіла Анцава, Сяргея Бугасава, Генадзя Ермачэнкава.

Наведаць выставу можна па 14 снежня.

Апанас Фет — паэт, перакладчык, мемуарыст, лаўрэат Пушкінскай прэміі, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук, адна з буйнейшых фігур у рускай літаратуры сярэдзіны XIX стагоддзя. Дзяцінства паэта не сведчыла аб сур’ёзнай музычнай кар’еры, а сам аўтар успамінаў, што ў юныя гады быў гатовы ісці ў карцар і куды хочаце, толькі б не займацца на інструменце. Фет выбраў для сябе літаратурнае поле дзейнасці, але музыка стала арганічнай часткай яго паэзіі.

Прэв’ю: weheartit.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.