Вы тут

Больш за 60 прадстаўнікоў розных галін удастоены ўзнагарод


Больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 снежня, паведаміла прэс-службе беларускага лідара.


Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку, папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый, аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, заслугі ў развіцці перапрацоўчай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, дарожнай галіны, сферы адукацыі, навукі, культуры і мастацтва.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны загадчык кафедры цеплавых электрычных станцый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Мікалай Карніцкі, загадчык кафедры лазернай тэхнікі і тэхналогіі БНТУ Мікалай Куляшоў, дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо, генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па матэрыялазнаўстве Валерый Федасюк. Намеснік начальніка Дэпартамента — начальнік упраўлення тылавога забеспячэння Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Андрэй Дайліда ўдастоены ордэна «За службу Радзіме» III ступені.

Прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. У іх ліку загадчык кафедры трактароў Уладзімір Байкоў, прафесар кафедры канструявання і вытворчасці прыбораў Уладзімір Мінчэня і дэкан архітэктурнага факультэта Армен Сардараў. Заслугі члена Беларускага саюза архітэктараў Вальмена Аладава адзначаны ордэнам Францыска Скарыны.

Шэраг супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы ўдастоены медаля «За адзнаку ў воінскай службе». Сярод іх начальнік групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы Анатоль Казючыц, начальнік аддзялення баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці 20-га пагранічнага атрада пагранічнай службы Андрэй Талако. Намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Сяргею Лепушэнку прысуджаны медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы». Медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» ўзнагароджаны старшы оперупаўнаважаны і старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзела па раскрыцці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць асобы УУС Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Бялоўскі і Максім Івончык.

Акрамя таго, вялікая група прадстаўнікоў сфер адукацыі, навукі і культуры, дарожнай, будаўнічай і прамысловай галін удастоена медалёў «За працоўныя заслугі» і Францыска Скарыны.

У адпаведнасці з указам ганаровае званне заслужанага артыста Беларусі прысвоена мастацкаму кіраўніку эстраднага аддзялення ўзорна-паказальнага аркестра ансамбля Інстытута пагранічнай службы Алегу Сямёнаву. Заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі стала выкладчык народнага (характэрнага) і беларускага танца Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Ніна Дзьячэнка. Генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» Мікалай Казак удастоены ганаровага звання заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

Загадчыку кафедры машыназнаўства і дэталей машын БНТУ Анатолю Скайбеду прысвоена званне «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь». Загадчык кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі і загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Мікалай Вараб’ёў і Ганна Мезенка ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Званне заслужанага работніка прамысловасці Беларусі прысуджана дырэктару прадпрыемства «Тэхналіт» Аляксандру Бадзяку, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі — генеральнаму дырэктару Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганне Норкус. Намеснік генеральнага пракурора Генадзь Дыско стаў заслужаным юрыстам Беларусі, пракурор Мінскай вобласці Сяргей Хмарук — заслужаным работнікам органаў пракуратуры Беларусі. Начальнік упраўлення выканання прыгавораў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Жанна Батурыцкая ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў Беларусі».

Прэв’ю: 64parallel.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.