Вы тут

Умовы надвор’я для пачатку зімоўкі культур складваюцца здавальняюча — Белгідрамет


Умовы надвор’я для пачатку зімоўкі азімых культур складваюцца здавальняюча, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«У канцы восені на большай частцы тэрыторыі Беларусі запасы вільгаці ў метровым гарызонце глебы пад азімымі культурамі і на зябліве аказаліся блізкімі да сярэдніх шматгадовых паказчыкаў, у заходніх раёнах і месцамі па поўдні — крыху меншымі. Аграметэаралагічныя ўмовы для пачатку зімоўкі азімых культур складваюцца здавальняюча. Паводле апошніх даных назіранняў, на большай частцы тэрыторыі Беларусі адзначаецца невялікае снежнае покрыва, у паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны яно практычна адсутнічае», — расказалі ў Белгідрамеце.

У бліжэйшы час у азімых культур будуць прадаўжацца працэсы загартоўвання. Нізкіх тэмператур, якія ўяўляюць небяспеку зімуючым пасевам, не чакаецца.

Прэв’ю: knc.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.