Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ў час сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прапанаваў краінам — членам арганізацыі і дзяржавам СНД далучыцца да вырашэння гуманітарных праблем у Нагорным Карабаху, перадае БелТА.
Па словах расійскага Прэзідэнта, сёння, пасля таго, як удалося спыніць вайну ў Нагорным Карабаху, важна разам дапамагчы пацярпелым людзям у вырашэнні гуманітарных праблем. Гэта тычыцца вяртання бежанцаў, аднаўлення разбуранай інфраструктуры, абароны помнікаў гісторыі рэлігіі і культуры.
«Расійскі бок у каардынацыі з Ерэванам і Баку ўжо займаецца ўсімі гэтымі пытаннямі. Натуральна, мы зацікаўлены ў далучэнні да гуманітарных намаганняў усіх нашых партнёраў па АДКБ і СНД», — заявіў Уладзімір Пуцін.
Прэв’ю: ТАСС
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.
«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».