Вы тут

У Магілёўскай вобласці стартаваў дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»


Пра гэта паведамляе сайт Магілёўскага абласнога аддзялення «Беларускага дзіцячага фонду».


У абласным цэнтры будзе арганізавана маштабная акцыя ў падтрымку дзяцей з ліку сірот, інвалідаў, хворых, а таксама дзяцей са шматдзетных сем'яў. У рамках марафону на працягу двух месяцаў ва ўсіх раёнах вобласці пройдзе шэраг мерапрыемстваў.

А пачалося ўсё з традыцыйнага тыдня міласэрнасці. Напярэдадні міжнароднага Дня інвалідаў дзяцей з асаблівасцямі развіцця запрасілі ў абласны тэатр лялек на спектакль «Самы маленькі самалёт у свеце». Пастаноўка нагадала гледачам, як важна быць дружнымі і ніколі не здавацца!

Часткай дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» стане тэлемарафон на «Беларусь 4 — Магілёў», які пройдзе ў прамым эфіры 18 снежня. Далучыцца да добрай справы можа кожны.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота bdf.mogilev.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?