Вы тут

Як мяне ў чужы дом i чужую кватэру пасялiлi


Дакладна не прыпомню, можа, i згадвала калi той кур'ёзны выпадак з маiмi старэйшымi знаёмымi. Было гэта недзе аж у сямiдзясятыя. Сяброўкi-брастаўчанкi добра пасядзелi ў рэстаране, а той, якая пасядзела «найлепш», выклiкалi таксi. Дама нападпiтку павольна апусцiлася на задняе сядзенне, цiха вымавiла адрас: «Дом № такi, вулiца 17 пагранiчнiкаў» — i заснула. Кіроўца ледзь не з'ехаў з глузду. У Брэсце ёсць вулiца 17 Верасня i паралельная ёй — Савецкiх пагранiчнiкаў. Дык куды везцi пасажырку?


Дакладна не ведаю, як ён выйшаў з той сiтуацыi, мабыць, усё ж давялося раскатурхаць клiентку i ўдакладнiць дыслакацыю, а потым расказваць калегам гэты выпадак як анекдот. А мне вось было не да смеху, калi даведалася, што i мяне пэўныя службы пасялiлi, вобразна кажучы, на тую ж 17 пагранiчнiкаў. Але аб усiм па парадку.

На мiнулым тыднi мне патэлефанавалi з бухгалтэрыi i паведамiлi, што на работу прыйшла папера аб прымусовым спагнаннi з маёй зарплаты грошай за неаплачаны штраф. Супрацоўнiца зачытала па тэлефоне пастанову аддзела прымусовага выканання, дзе гаворыцца, што мая машына 29 чэрвеня, рухаючыся па трасе М1, перавысiла хуткасць, за што быў накладзены штраф. Справа жыццёвая. З той пары, як на дарозе ўстаноўлены камеры, мабыць, цяжка знайсцi аўтааматара, якi не здзейснiў падобнае правапарушэнне. Але ўсе аўтааматары звычайна атрымлiваюць паведамленнi аб парушэнні ПДР па пошце, а не дазнаюцца ў сваёй бухгалтэрыi, калi гэты штраф спаганяюць прымусова. Нiхто ж, вiдаць, не захацеў бы за 13 рублёў фiгураваць ва ўсiх базах не толькi як парушальнiк, але i як злосны неплацельшчык.

I калi мне ўдалося азнаёмiцца з названым дакументам, то здзiўленню не было канца. Там усё было правiльна: маё iмя i прозвiшча, марка i нумар машыны, месца работы, вулiца, на якой пражываю, нумар кватэры... А вось нумар дома ўказаны той, дзе я пражывала 11 гадоў таму. Значыць, хутчэй за ўсё, i ліст аб парушэнні быў накiраваны вось на гэты дзiўны адрас: з домам старым, а кватэрай новай. Ну, i згубiлася там у часе i прасторы.

Можаце ўявiць сабе абурэнне i жаданне высветлiць, хто зрабiў з мяне неплацельшчыка i чаму?.. Ветлiвая дзяўчына на тэлефоне гарачай лiнii ў аддзеле прымусовага выканання растлумачыла, што ўсе даныя бяруцца з базы аддзелаў па грамадзянстве i мiграцыi, якiя выдаюць пашпарты i вядуць рэгiстрацыю, туды i трэба звяртацца.

У названым аддзеле сапраўды высветлiлася, што я значуся як жыхарка дома № 4 кватэры 57. У доме № 4 я пражывала да 2009 года, але кватэра была iншая. А з указанага года жыву ў кватэры 57 iншага дома. Вулiца засталася ранейшая. Калi рэгiстравалi па новым адрасе, нехта з-за секунднай няўважлiвасцi памылiўся, зрабiў адзiн адрас з двух, i гэтая памылка захоўвалася 11 гадоў. Службовая асоба, якая мяне прымала, папрасiла прабачэння, абяцала ўсё паправiць, а потым спытала: «Чаму ж вы раней не прыйшлi да нас?»

Цiкавае пытанне. Я пражыла так 11 гадоў i, вiдаць, спакойна жыла б далей, нiчога не падазраючы — нас жа нiхто пры рэгiстрацыi, пры выдачы пашпарту не папярэджвае, што звесткi паступаюць у базу, якой карыстаецца шэраг арганiзацый. Праўда, аднойчы быў выпадак, калi можна было б насцярожыцца. З падатковай iнспекцыi раёна, дзе знаходзiцца мой вясковы дом, перасталi прыходзiць рахункi на штогадовы падатак. Я пазванiла туды ўдакладнiць, яны сказалi, што адпраўлялi, i зачыталi адрас з гэтым самым домам № 4. I тады дзяўчына з пада-тковай нешта быццам заiкнулася пра базу, а я яшчэ пажартавала, маўляў, хто ж той мiстар Х, трымальнiк няправiльнай базы, якому трэба выказаць прэтэнзii. Мая тэлефонная абанентка, нiбы нечага спужаўшыся, адразу папрасiла прабачэння i паабяцала памылку выправiць. I праўда, пасля таго здарэння лiсты з «падатковай» сталi прыходзiць на хатні адрас. А загадкавы «мiстар Х» праявiў сябе зноў вось такiм чынам.

З супрацоўнiцай аддзела па грамадзянстве i мiграцыi мы таксама пажартавалi наконт таго, куды ж мяне пасялiлi яе калегi i да каго: можа, багаты цi знакамiты. Добра, як той казаў, што добра канчаецца. А вось мае калегi «намалявалi» iншы магчымы сцэнарый: «Парушэнне было 29 чэрвеня, табе гэта стала вядома ў канцы лiстапада. Нескладана ўявiць сiтуацыю: у цябе аплачана пуцёўка на адпачынак, рэгiструешся на рэйс, а цябе не пускаюць у самалёт за тыя самыя неаплачаныя 13 рублёў, пра якiя табе, як той казаў, i ў сне не снiлася. I ўжо нiкога не цiкавiць, што ў цябе прападае вялiкая сума грошай, зрываецца адпачынак i ў колькi нерваў усё гэта абыходзiцца табе i тваёй сям'i». Вось тут ужо не да смеху i жартаў. Як пiсаў адзiн з маiх любiмых блогераў: «Такое здараецца нячаста, але рызыкi трэба ўлiчваць».

Святлана ЯСКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.