Вы тут

На якую падтрымку могуць разлiчваць дзецi i моладзь?


«Раскажыце, калi ласка, пра меры сацыяльнай падтрымкi дзяцей i моладзi ў нашай краiне. Ад чаго яна залежыць i каго датычыцца?»

З павагай, сям'я Крывiцкiх,  г. Маладзечна.


Iльготы па аплаце харчавання дашкольнiкаў

Плата не спаганяецца:

• з бацькоў (законных прадстаўнiкоў) дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей, якiя пакутуюць на анкалагiчныя захворваннi, хворых на туберкулёз, iнфiцыраваных вiрусам iмунадэфiцыту чалавека;

• з членаў сем'яў асоб, пералiчаных у падпунктах 12.2 i 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян».

Плата знiжаецца на 50 працэнтаў:

• для сем'яў, якiя маюць трох i больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;

• для сем'яў, якiя пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне i ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;

• для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнiкаў дзiцячых дамоў сямейнага тыпу, дзiцячых вёсак (гарадкоў).

Плата знiжаецца на 30 працэнтаў:

• для сем'яў, якiя маюць двух дзяцей, якiя атрымлiваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўнi дашкольнай.

іЛьготы для навучэнцаў, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю i спецыяльную адукацыю

• Бясплатнае харчаванне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў для 13 катэгорый навучэнцаў, а таксама для чатырох катэгорый навучэнцаў за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, што выдзяляюцца на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у залежнасцi ад зоны радыеактыўнага забруджвання.

Акрамя таго, навучэнцы, што пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання i атрымлiваюць дамашнюю адукацыю, бо па стане здароўя не могуць наведваць установы агульнай сярэдняй i спецыяльнай адукацыi, атрымлiваюць кампенсацыю кошту харчавання.

• Частковае або поўнае вызваленне ад платы за падручнiкi асобных катэгорый навучэнцаў.

У сiстэме прафесiйнай адукацыi прадугледжана

• Выпускнiкам устаноў прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi гарантуецца прапанова першага рабочага месца.

• Навучэнцам выплачваюцца навучальныя, сацыяльныя i спецыяльныя стыпендыi, а таксама iмянныя стыпендыi за высокiя вынiкi ў вучобе i грамадскай рабоце.

• Навучэнцы ўстаноў, якiя навучаюцца больш за адзiн год, забяспечваюцца бясплатным аднаразовым гарачым харчаваннем; навучэнцы з малазабяспечаных сем'яў, а таксама iншагароднiя навучэнцы ўстаноў, размешчаных у сельскiх населеных пунктах i рабочых пасёлках, — бясплатным трохразовым харчаваннем у навучальныя днi.

• Матэрыяльная дапамога на праезд аказваецца iншагароднiм навучэнцам, сярэднедушавы даход сем'яў якiх па аб'ектыўных прычынах нiжэй за найбольшую велiчыню бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, зацверджанага Урадам Рэспублiкi Беларусь, за два апошнiя кварталы.

• Пры праходжаннi вытворчага навучання ажыццяўляюцца грашовыя выплаты навучэнцам за выкананыя работы. Грашовыя сродкi за вырабленую прадукцыю (работы, паслугi) у памеры не менш за 75 % накiроўваюцца на матэрыяльнае заахвочванне навучэнцаў з улiкам iх удзелу ў вытворчасцi гэтай прадукцыi.

Пакрыццё расходаў па найме жылля

У выпадку незабеспячэння месцам для пражывання ў iнтэрнаце iншагароднiх навучэнцаў i студэнтаў, якiя атрымлiваюць адукацыю ў дзённай форме за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляецца пакрыццё расходаў па найме жылля штомесяц у наступных памерах:

• У Мiнску — тры базавыя велiчынi (81,0 руб.);

• У iншых населеных пунктах — дзве базавыя велiчынi (54,0 руб.).

Iльготы пры карыстаннi транспартам

Навучэнцам ва ўстановах прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi аказваецца матэрыяльная дапамога на праезд у памеры, якi не перавышае 50 працэнтаў ад кошту праезду (праязнога дакумента) да месца пражывання сем'яў (бацькоў):

• не больш чым за дзве паездкi (туды i назад) у месяц аўтамабiльным пасажырскiм транспартам агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiн, чыгуначным транспартам агульнага карыстання мiжрэгiянальных лiнiй эканом-класа;

• не больш чым за чатыры паездкi (туды i назад) у месяц аўтамабiльным пасажырскiм транспартам агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiн (акрамя таксi), чыгуначным транспартам агульнага карыстання рэгiянальных лiнiй эканом-класа.

Ільготны крэдыт

На дзяржаўным узроўнi падтрымлiваюцца грамадзяне, якiя атрымлiваюць першую вышэйшую адукацыю на платнай аснове ў дзённай форме ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыi, УВА спажывецкай кааперацыi Рэспублiкi Беларусь i УВА Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, шляхам выдавання крэдыту на льготных умовах (0,5 стаўкi рэфiнансавання аплачваецца за кошт бюджэту).

Аб стыпендыi

Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 06.09.2011 № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» памеры стыпендый устаноўлены ў велiчынях, кратных бюджэту пражытачнага мiнiмуму для працаздольнага насельнiцтва.

Прэв’ю: web-globus.de

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.