Вы тут

Дзецi — гэта i ёсць жыццё


Дзесьцi даводзiлася чуць такое: «Я з гэтымi дзецьмi жыць не паспяваю». Што мелася на ўвазе, сказаць цяжка, як i ўдакладнiць, колькi ў той жанчыны дзяцей…


Са з'яўленнем Цёмiка шмат чаго не паспявала i я. Першыя месяцы нават не было калi паесцi. Але хутка важныя справы сталi другараднымi, i я прызвычаiлася жыць у новым тэмпе, у рэжыме маленькага чалавечка.

Вiдаць, тая жанчына, якая «не паспявае жыць разам з дзецьмi», папросту не можа займацца тым, чым хоча. Не можа ў выхадны дзень, як раней, даўжэй паваляцца ў ложку, бо нехта маленькi не паспее расплюшчыць вочкi, як пачынае крычаць: «Адзявай мяне!» або «Давай у трактары гуляць». Не можа спакойна паляжаць у цёплай ванне, бо да яе абавязкова павiнен далучыцца i маленькi купальшчык. Не можа ў цiшынi паглядзець любiмы серыял i папiць кавы з цукеркай, бо раптам каналы пачынаюць пераключаццца — нехта ў пошуку мульцiкаў, а на салодкае ёсць яшчэ як мiнiмум адзiн прэтэндэнт, якому цукеркi выдаюцца ў абмежаванай колькасцi. Не можа часам пагаварыць па тэлефоне, бо некаму абавязкова трэба прадэманстраваць свае маўленчыя здольнасцi...

Але гэта ўсё дробязi. З нараджэннем майго Арцёмкi жыццё заззяла новымi фарбамi, каштоўнасцi сталi зусiм iншыя. Нiколi раней не даводзiлася столькi часу праводзiць на вулiцы. Iдзе дождж — ёсць парасон, у моцную спёку выручае сонцаахоўны крэм, ад ветру ратуе капюшон — у любое надвор'е, за рэдкiм выключэннем, мы дыхаем свежым паветрам, а разам з тым сузiраем прыроднае хараство. Цi не гэта жыццё?!

Толькi дзякуючы дзецям мы радуемся першаму снегу, зорачкам на небе, кату, якi прыбiўся да пад'езда. З такiм жа iмпэтам, як гэтыя малыя энерджайзеры, шукаем на кары дрэў жукоў-пажарнiкаў, а ў траве — белыя аблачынкi дзьмухаўцоў. З задавальненнем збiраем букеты з пустазелля i нават не супраць пакачацца са сваiм малым у кучы лiсця, якую не так даўно зладзiў дворнiк. Праходзiм каля дрэў у позе «зю» ў пошуках каштанаў i жалудоў, а ў цёплы летнi дажджлiвы дзень хутчэй бяжым на вулiцу, каб калi не прайсцiся па лужынах (бо што пра мяне могуць падумаць!), а хоць бы пакiдаць туды каменьчыкi — i пажадана вялiкiя, бо Цёмiк ад смеху ажно залiваецца. Гэта i ёсць жыццё! Самае сапраўднае!

А якая раскоша, нiкуды не спяшаючыся, прысесцi каля тэлевiзара. I няхай гэта будуць мульцiкi, якiя да нараджэння Цёмiка, прызнацца, глядзела толькi ў сваiм дзяцiнстве. Найвялiкшае задавальненне — патрымаць у руках кнiгу. Так шмат я чытала толькi тады, калi вучылася на журфаку. I ўсё гэта дзякуючы малому, якi палюбiў кнiгi з дзевяцi месяцаў. Сёння яму два з паловай, i за гэты час прачытаны ўсе зборнiкi казак (беларускiя, рускiя, народаў свету), якiя я толькi магла адшукаць у даволi нядрэннай хатняй бiблiятэцы сваiх бацькоў. Цяпер мы чытаем «Чараўнiка Смарагдавага горада», пятую аповесць са знакамiтай казкi Волкава. Вядома, мае чытацкiя патрэбы не абмяжоўваюцца дзiцячай лiтаратурай. У нашай сельскай бiблiятэцы даўно не было такога актыўнага чытача. Цi не гэта жыццё — займацца тым, што любiш?!

Адным словам, з дзецьмi якраз наадварот, яшчэ як паспяваеш жыць! Сапраўднае жыццё — зусiм побач. Яно ў дробязях. Ва ўсмешцы маленькага чалавека. У мыльных бурбалках, якiя пад звонкi смех лопаюцца ў паветры. У першых сняжынках, якiя трымаеш на сваёй далонi.

Веранiка КАНЮТА

Прэв’ю: mirnov.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.