Вы тут

Як адзінокай маці правільна ўвесці ў сям'ю новага спадарожніка жыцця


Пачаць новыя адносiны любому чалавеку бывае няпроста. А калi ты адзiнокая мацi з дзецьмi, то ўсё яшчэ больш ускладняецца. Бо выбар робiш для сябе, але разам з тым i для сваёй сям'i. Ад таго, як складуцца адносiны памiж усiмi, будзе залежыць i шчасце i, як кажуць, надвор'е ў доме.


Першае ўражанне — не вынiк

Калi вы прынялi рашэнне арганiзаваць сустрэчу свайго новага спадарожнiка i вашага дзiцяцi, то падумайце, цi дастаткова было ў вас i ў сына цi дачкi часу, каб справiцца з прыняццем той сiтуацыi, што бацькi больш не разам. Бо развод альбо расставанне мацi i бацькi для дзяцей — гэта заўсёды стрэс. Важна знаёмiць двух дарагiх вам людзей не спяшаючыся, каб даць iм час разгледзець адно аднаго. Тады гэта будзе максiмальна бяспечна для кожнага боку.

— Часам бывае так, што жанчына пасля разводу, не прайшоўшы стадыю перажывання, уступае ў новыя адносiны. Але тут трэба разумець, што i дзецi страцiлi блiзкага чалавека. I калi раптам вашы новыя адносiны акажуцца несур'ёзнымi, дзiця будзе кожны раз пры гэтым перажываць разрыў, як i пасля расставання бацькоў. Таму жанчыне варта знаёмiць свайго мужчыну з дзецьмi толькi тады, калi яна ўпэўненая ў сур'ёзнасцi намераў новага выбраннiка, — кажа псiхолаг Вера Прохарчык. — Лепш, каб прайшоў рамантычны перыяд (ад 6 да 9 месяцаў дакладна), а там, як будзе разуменне, што гэтага мужчыну жанчына хоча бачыць у сваiм доме i побач са сваiмi дзецьмi, то можна пазнаёмiць iх.

Для першага знаёмства лепш выбраць паход у кафэ, прагулку ў парку цi яшчэ нейкае месца, дзе вы зможаце прадставiць вашага мужчыну i дзяцей адзiн аднаму. Запрашаць свайго кавалера дадому на каву i пакiдаць з начоўкай — варыянт не для вас, хоць вы i свабодная жанчына. Важна, каб дзiця паступова прывыкала да новага чалавека ў вашым акружэннi. Увогуле лепш, каб вы аднойчы загадзя пагаварылi з сынам цi дачкой пра тое, што вам важна, каб побач быў той, хто будзе дапамагаць, падтрымлiваць. Тут варта яшчэ ўлiчваць i ўзрост сына цi дачкi, але галоўнае, каб дзецi разумелi: ваш новы сябар не забярэ ў iх маму i яе любоў.

Некаторыя спецыялiсты нават сцвярджаюць, што калi ў сям'ю прыходзiць новы мужчына, то дзецям трэба ўдзяляць удвая больш увагi. I такiя меркаваннi небеспадстаўныя, бо якраз у перыяд закаханасцi часам здараецца перакос: жанчына больш паглыбляецца ў пабудову адносiн. А дзiця, калi яно апранутае i накормленае, значыць, з iм усё ў парадку, думае яна. Атрымлiваецца, што мацi аддаляецца, i дзецi гэта вельмi востра адчуваюць. Таму варта, няхай не з падвоенай сiлай, але быць уважлiвымi да таго, як праводзiце час з сынам цi дачкой, цi заўважаеце, што з iмi адбываецца, як вы размаўляеце... Калi вы ўжо пазнаёмiлi свайго выбраннiка i дзяцей, то знайдзiце час пацiкавiцца i тым, якое ўражанне зрабiў на iх ваш мужчына.

Прыняцце — справа iндывiдуальная

Немалаважны i той факт, цi прысутнiчае ў жыццi вашых дзяцей родны бацька, бо калi ён ёсць, то i сын цi дачка выбудоўваюць з iм свае адносiны. Пры такiм варыянце дзiця можа ўвогуле iгнараваць новага выбраннiка мацi, калi не жадае бачыць нiкога (прынамсi, iншага) побач з ёй. Калi ж адносiны з родным татам «халодныя», то новы мужчына можа ў нейкай ролi ўвайсцi ў вашу сям'ю. А ў выпадку калi дзiця зусiм не ведае таты, то ўсё роўна марыць, што калiсьцi ён у яго будзе. I тады гэтае чаканне можа праецыравацца на новага знаёмага мацi. Хоць нехта, наадварот, зрэагуе адмоўна, маўляў, нам з мамай i ўдваiх добра, таму нiхто трэцi не патрэбны. Тут самае важнае — як будзе паводзiць i падаваць сябе жанчына. Калi ў вас добрыя адносiны, у якiх прысутнiчае давер i павага да меркавання iншага, то ваша дзiця, магчыма, з часам само зробiць высновы пра вашага сябра i нават выкажа жаданне, каб ён жыў разам з вамi. Мацi варта быць асцярожнай з пачуццямi дзiцяцi, але нават пры яго адмоўным успрыманнi сiтуацыi i перамен у жыццi ёй трэба не здавацца i не адмаўляцца ад асабiстага шчасця.

Што да ўзросту дзяцей, то яны, вядома, рэагуюць на ўсё па-рознаму. Калi дзiця зусім маленькае, яно яшчэ не ўсведамляе поўнасцю, што адбываецца, i можа хутка адаптавацца да з'яўлення новага чалавека побач. Падлеткам таксама крыху прасцей, бо ўжо ёсць пэўнае разуменне таго, што такое рамантычныя адносiны. Па шчырасцi, можа i так скласцiся, што побач акажацца мужчына, якi не любiць дзяцей (прычына тут можа заключацца нават не ў дзецях, а ў пэўных эпiзодах яго ўласных адносiн з бацькамi цi ва ўспамiнах пра нешта са свайго дзяцiнства). Тады ўжо жанчыне патрэбна задумацца, цi ёсць перспектыва ў такiх стасунках.

— Калi мужчына кахае жанчыну, то часцей за ўсё прымае i яе дзяцей. I тут ён ужо будзе ўваходзiць у сям'ю жанчыны як сябар, партнёр, а калi няма бацькi, то можа iм стаць. Зможа даваць дзiцяцi клопат, цяпло i любоў, — тлумачыць псiхолаг. — I я на практыцы бачу, што такiя гiсторыi вельмi iндывiдуальныя i маюць рознае развiццё. Але ключавы момант — гэта якi мужчына i якiя адносiны ў мамы з дзецьмi. Калi яна адкрыта размаўляе з iмi i абмяркоўвала раней, што такiя перамены магчымыя ў iх жыццi, то i ўспрымаюцца ўсе перамены спакайней. I ўжо па сiтуацыi бачна, куды скiроўваць i цi наогул працягваць адносiны з мужчынам...

Жанчыне варта таксама сачыць за тым, як яна паводзiць сябе, калi ўсе яны разам. Бо тыя ж падлеткi капiруюць паводзiны дарослых i заўважаюць, напрыклад, флiрт... Дзецi часам нават абдымкi могуць успрыняць з рэўнасцю i з падсвядомай злосцю. Тады зноў трэба размаўляць i тлумачыць сiтуацыю, што з'явiўся яшчэ адзiн чалавек, якi мае для вас значэнне i патрабуе вашай увагi. I што вам будзе прыемна, калi ва ўсiх складуцца добрыя адносiны. Час усё раскладзе па палiцах: знойдуцца прычыны i тлумачэннi, згладзяцца непаразуменнi i любоў запануе там, дзе ёй далi новы шанц. Не адмаўляйцеся ад магчымасцi быць шчаслiвымi, калi гэта не атрымлiваецца з першага кроку. Толькi ў казках усё заканчваецца на словах «жылi яны доўга i шчаслiва», а ў рэальным жыццi на адным выпрабаваннi будуецца фундамент для таго, каб пераадолець шмат наступных.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Дайце шчасцю другi шанц, або У мамы з'явiўся новы сябар

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.