Вы тут

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы


Прыцягненне непаўналетнiх да крымiнальнай адказнасцi вызначаецца як агульнымi правiламi, што прадугледжаны Крымiнальна-працэсуальным кодэксам краiны (КПК), так i дадатковымi гарантыямi, якiя вызначаны ў главе 45 КПК. Органы крымiнальнага пераследу пры гэтым павiнны даказваць дадатковыя абставiны справы. Увогуле, ад таго, наколькi поўна абаронены правы i iнтарэсы падлетка на пачатковых стадыях крымiнальнага працэсу, залежыць, па сутнасцi, далейшы працяг крымiнальнай справы i лёс самога непаўналетняга. Пра асаблiвасцi абароны правоў дзяцей-правапарушальнiкаў (затрыманне, прымяненне мер стрымлiвання, следчыя дзеяннi) расказалi эксперты падчас аднаго з вэбiнараў, якiя сумесна з Рэспублiканскай калегiяй адвакатаў Дзiцячы фонд ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi арганiзаваў яшчэ летам. Разгледжаныя тут пытанні захавалі актуальнасць і сёння.


Узрост, iнтэлект, умовы жыцця

Нягледзячы на тое што ў Беларусi няма самастойнай сiстэмы ювенальнай юстыцыi, у нацыянальным заканадаўстве рэалiзаваны спецыяльныя мiжнародныя патрабаваннi, якiя замацаваны ў мiнiмальных стандартных правiлах ААН, што датычацца здзяйснення правасуддзя ў дачыненнi да непаўналетнiх, заўважыла Вольга БАРАНЧЫК, адвакат Мiнскай абласной юрыдычнай кансультацыi № 1:

— Згодна з гэтымi правiламi, сiстэма правасуддзя ў дачыненнi да непаўналетнiх скiравана найперш на забеспячэнне дабрабыту падлетка i на тое, каб любыя меры ўздзеяння на непаўналетняга правапарушальнiка былi заўжды суразмерныя як з асаблiвасцямi асобы парушальнiка, так i з абставiнамi самога правапарушэння цi злачынства.

Рашэд Мустафа САРВАР, прадстаўнiк дзiцячага фонду ЮНIСЕФ (на момант правядзення вэбінара — «Зв.»), якi на працягу пяцi гадоў (са снежня 2015 па ліпень 2020) займаўся ў Беларусi праблемай злачыннасцi непаўналетнiх, падкрэслiў:

— Як правiла, з пачатку крымiнальнай справы бацькi не вельмi ведаюць, як абараняць сябе i малога. Але ж падчас фармiравання доказнай базы, калi дзiця i яго бацькi пачнуць разумець, як адстойваць iнтарэсы непаўналетняга, гэта ўжо забяспечыць палову поспеху ў абароне правоў дзiцяцi. Беларусь — адна з самых паспяховых краiн, дзе мы працавалi з падлеткамi. Адно з нашых дасягненняў за два гады — нацыянальная канцэпцыя ўдасканалення юстыцыi для непаўналетнiх, якой у многiх краiнах яшчэ няма. Робiцца шмат.

Крымiнальным кодэксам прадугледжаны абавязак органаў крымiнальнага пераследу па справах аб злачынствах непаўналетнiх даказваць дадатковыя абставiны паралельна з iншымi абставiнамi, якiя выяўляюцца па агульных правiлах КПК. Найперш органы павiнны даказаць узрост непаўналетняга (дату, месяц i год нараджэння). Гэта робiцца, таму што не заўсёды ўзрост падлетка адпавядае яго ўзроўню iнтэлектуальнага i псiхалагiчнага развiцця. Як дадатковыя абставiны павiнны быць даказаны ўмовы жыцця i выхавання непаўналетняга, ступень iнтэлектуальнага, валявога i псiхiчнага развiцця, наяўнасць дарослых падбухторшчыкаў i iншых саўдзельнiкаў.

Збор гэтай iнфармацыi праводзiцца шляхам запатрабавання адпаведных дакументаў, накшталт даведкi з месца жыхарства цi работы, характарыстыкi, актаў абследавання жыллёвых i бытавых умоў i iншых. А таксама ў ходзе допыту непаўналетнiх абвiнавачваных цi падазроных, або сведак цi пацярпелых. У пэўных выпадках для ўстанаўлення гэтых звестак можа быць прызначана i праведзена экспертыза цi iншыя следчыя i працэсуальныя дзеяннi, удакладнiла адвакат:

— Каб высветлiць абставiны, якiя характарызуюць асобу, могуць быць дапытаны прадстаўнiкi камiсiй, iнспекцый па справах непаўналетнiх, спецыялiсты навучальных устаноў, працоўных калектываў. Устанаўленне ўмоў жыцця, выхавання i iншых абставiн дазваляе ў далейшым не толькi правiльна вырашыць пытанне аб прыцягненнi да крымiнальнай адказнасцi, але i абраць меру ўздзеяння ў дачыненнi да непаўналетняга, якая будзе найбольш эфектыўная.

Працэсуальныя гарантыi

Пры разглядзе спраў непаўналетнiх прысутнiчаюць працэсуальныя гарантыi, сярод якiх важны, напрыклад, прынцып двайнога прадстаўнiцтва. Гэта значыць, што разам з непаўналетнiм абвiнавачаным ва ўсiх следчых i працэсуальных дзеяннях прысутнiчае яго законны прадстаўнiк i абаронца. Больш за тое, калi ў падлетка ёсць бацькi цi iншыя законныя прадстаўнiкi, iх удзел у крымiнальнай справе абавязковы.

— Законны прадстаўнiк дапускаецца да ўдзелу ў справе па пастанове следчага з моманту першага допыту непаўналетняга ў якасцi падазронага цi абвiнавачванага. Пры гэтым законныя прадстаўнiкi не заўжды могуць належным чынам абараняць iнтарэсы падлетка. Гэта можа выражацца ў iгнараваннi працэсуальных абавязкаў, якiя прадугледжаны законам, або ў цiску на непаўналетняга i парушэннi парадку падчас следчых дзеянняў, — заўважыла Вольга Баранчык. — Часам нават простая прысутнасць законнага прадстаўнiка можа псiхалагiчна абмежаваць непаўналетняга ў нейкiх выказваннях, у тым лiку прывесцi да адмовы ад паказанняў. Негатыўныя адносiны з бацькамi ў сям'i, боязь пакарання з iх боку могуць скаваць падлетка. I калi будзе ўстаноўлена, што прыстунасць законнага прадстаўнiка наносiць шкоду iнтарэсам непаўналетняга падазронага, першага могуць адхiлiць ад удзелу ў крымiнальнай справе. Няяўка прадстаўнiка на якую-небудзь працэдуру справы не перашкаджае яе правядзенню, калi ёсць пiсьмовая згода абвiнавачванага. Аднак на працэсе абавязкова будзе прысутнiчаць педагог цi псiхолаг i абаронца.

Прысутнасць адваката абавязковая, незалежна ад таго, што падлетак мог стаць паўналетнiм да пачатку судовага разбору. Калi ж гэтыя правы непаўналетняга не забяспечаны — то гэта лiчыцца парушэнем закона, што павiнна пацягнуць за сабой безумоўную адмену прысуду. Калi працэс адбыўся без абаронцы цi педагога-псiхолага, то следчае дзеянне будзе лiчыцца незаконным, а яго пратаколы не могуць быць пакладзены ў аснову абвiнаваўчага прысуду.

Асаблiвасцi затрымання

Крымiнальным кодэксам прадугледжаны такiя моманты, як затрыманне i прымяненне мер стрымлiвання ў дачыненнi да непаўналетняга. Апошнiмi, згодна з агульнымi нормамi для ўсiх асоб, з'яўляюцца: падпiска аб нявыездзе i належных паводзiнах, асабiстае паручыцельства, перадача асоб, на якiх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пад назiранне кiраўнiцтва воiнскай часткi, залог, хатнi арышт. Для непаўналетняга гэта яшчэ i аддача пад нагляд бацькам, апекунам, папячыцелям, адмiнiстрацыi дзiцячай установы, дзе знаходзiцца падлетак, цi iншым прадстаўнiкам.

Пры гэтым дарослыя павiнны напiсаць хадайнiцтва на аддачу i ўзяць на сябе адказнась, што абвiнавачаны не будзе хавацца ад суда, займацца злачынствамi i перашкаджаць следству. Калi непаўналетнi парушыць пералiчаныя ўмовы, пакараюць асобу, якая падала хадайнiцтва на аддачу абвiнавачанага. Аддача пад нагляд — гэта магчымасць непаўналетняга не трапiць у следчы iзалятар, дзе ўмовы не спрыяюць выпраўленню, яна мэтазгодная i правiльная i выхоўвае ў тым лiку адказнасць у падлетка, якi пры гэтым не выключаецца са звыклага асяроддзя, упэўнена адвакат. Самая цяжкая мера стрымання — зняволенне.

— Затрыманне непаўналетняга ўяўляе сабой фактычнае затрыманне асобы, дастаўленне яе ў орган крымiнальнага пераследу i кароткачасовае зняволенне ў прадугледжаных законам месцах i ўмовах, — акрэслiла адвакат. — Пры гэтым для падлеткаў затрыманне, зняволенне i хатнi арышт павiнны разглядацца як выключная мера, калi здзейсненае iмi злачынства належыць да катэгорыi менш цяжкiх (прадугледжвае пакаранне тэрмiнам не больш як шэсць гадоў), цяжкiх (магчыма зняволенне да 12 гадоў) цi асаблiва цяжкiх (можа быць звыш 12 гадоў пазбаўлення волi).

Затрыманне адбываецца па непасрэдным узнiкненнi падазрэння на здзейсненае злачынства, згодна з пастановай органаў крымiнальнага пераследу або пастановай суда аб затрыманнi ўжо асуджаных, якiя парушаюць рэжым адбывання пакарання.

Iнфармацыя, якую падлетак даў без прысутнасцi абаронцы цi законнага прадстаўнiка, не мае юрыдычнай сiлы. Гэтыя звесткi нельга выкарыстоўваць для доказаў.

Затрыманне падлетка не можа доўжыцца без пэўных дакументаў i абгрунтаванняў больш за тры гадзiны.

Допыт непаўналетняга не можа цягнуцца без перапынку больш за дзве гадзiны, а ў агульнай колькасцi — звыш чатырох гадзiн у дзень. Калi тэрмiн перавышаецца, гэта можна разглядаць як спосаб псiхалагiчнага ўплыву на падлетка. Ён можа стамiцца i, як вынiк, пачаць нервавацца, блытацца, скажаць факты i гэтак далей.

Выклiкаць падлетка, якi не знаходзiцца пад вартай, як падазронага цi абвiнавачванага ў суд цi да следчага нельга тэлефонным званком на яго нумар. Прадстаўнiкi следчых органаў павiнны зрабiць гэта праз яго бацькоў цi законных прадстаўнiкоў, а не прымушаць падлетка з'явiцца адразу ж пасля званка.

 

Юрыдычны чат-бот для дзяцей i бацькоў

Пракансультавацца па пытаннях, якiя закранаюць правы i законныя iнтарэсы дзiцяцi, цяпер можна праз чат-бот у Telegram @kids_lawyer_bot штодня з 17.00 да 19.00. Сэрвiс быў запушчаны Дзiцячым фондам ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi разам са спецыялiстамi Беларускай рэспублiканскай калегii адвакатаў у лiпенi i працаваў толькi па два днi на тыдзень.

—  Амаль адразу як запрацаваў чат-бот, мы ўпэўнiлiся, што ў Беларусi iснуе патрэба ў такой дапамозе. За некалькi месяцаў колькасць зваротаў значна павялiчылася. Падлеткi i iх бацькi цiкавяцца самымi рознымi пытаннямi. Пачынаючы ад праблем выплаты алiментаў i сямейных адносiн, заканчваючы пытаннямi крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi, —  заўважыў Дзмiтрый ШЫЛIН, старшы каардынатар па пытаннях аховы дзяцiнства дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi. —  Цяпер сэрвiс стане пастаянным, каб непаўналетнiя i iх бацькi, якiм патрэбны кансультацыi па пытаннях юрыдычнай адказнасцi i шлюбна-сямейных адносiн, маглi тэрмiнова атрымаць дапамогу i даведацца, дзе знаходзiцца найблiжэйшы адвакат.

Iрына СIДАРОК

Загаловак у газеце: I ўсё ж гэта дзецi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.

Грамадства

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.