Вы тут

Гронкi гневу. Як раскалолася Польшча?


У Польшчы ўжо больш за месяц працягваюцца маштабныя пратэсты. 22 кастрычнiка Канстытуцыйны суд краiны прызнаў незаконным перапыненне цяжарнасцi пры наяўнасцi цяжкiх i невылечных дэфектаў у плода. Гэта было падставай амаль для 98 працэнтаў абортаў у краiне, у якой дзейнiчае адно з самых жорсткiх заканадаўстваў у адносiнах да жанчын, паведамiў Euronews. Як адзначаюць аналiтыкi, вердыкт Канстытуцыйнага суда стаў трыгерам народнага гневу. Рашэнне з невядомых прычын пакуль не ўступiла ў сiлу, але сiтуацыя як нiколi абвостраная — у краiне не сцiхаюць пратэсты, а рэйтынг партыi ўлады няўхiльна знiжаецца, адзначае Бi-бi-сi. Як раскалолася Польшча i чым можа скончыцца адзiн з самых сур'ёзных грамадска-палiтычных крызiсаў?


Апошняя кропля

Стаўленне палякаў да спрэчнага рашэння Канстытуцыйнага суда ў канцы кастрычнiка даследавалi аж чатыры апытаннi, праведзеныя рознымi сацыялагiчнымi цэнтрамi. Iх вынiкi даволi адназначныя: падтрымлiваюць рашэнне ад 13 да 25 працэнтаў палякаў, адмоўна ацэньваюць — ад 66 да 69 %. Пры гэтым сацыёлагi звяртаюць увагу: серыю акцый пратэсту супраць гэтага рашэння вылучае яе маштабнасць — манiфестацыi прайшлi больш чым у 600 польскiх гарадах i мястэчках па ўсёй краiне. «У Польшчы жывуць мiльёны жанчын, якiя калi-небудзь перарываюць цяжарнасць. Даследаваннi паказваюць, што такiх каля 25 % дарослых жанчын. Кожная чацвёртая! А гэта значыць, што аборт — гэта частка iх жыцця. I калi паглядзець на структуру гэтых абортаў, то ў большай ступенi гэта будуць вёскi i маленькiя мястэчкi», — заўважыў у iнтэрв'ю Gazeta Wyborcza сацыёлаг Марцiн Дума.

Таму не варта здзiўляцца таму, што на цяперашнiя пратэсты выйшлi нават жыхары сельскiх рэгiёнаў паў-днёва-ўсходняй Польшчы, якiя лiчацца электаральнай базай кiруючай партыi «Права i справядлiвасць». «Гэта было вельмi спантанна, iмпульсiўна. Я нiколi ў жыццi не ўдзельнiчала нi ў якiх пратэстах, i такiх, як я, вельмi шмат, — расказала Бi-бi-сi Марына, жыхарка 10-тысячнага гарадка Любачаў, размешчанага за лiчаныя кiламетры ад украiнскай мяжы. — Але тут — нават я адчула, што гэта апошняя кропля».

Канец карнавалу

Вельмi хутка стала зразумела, што вулiцы польскiх гарадоў запаўняюць не толькi працiўнiкi забароны абортаў — з маршаў за правы жанчын гэтыя акцыi ператварылiся ў дэманстрацыi супраць уладаў у шырокiм сэнсе. «[Рашэнне суда] стала iскрай. «Выбухоўка» была закладзена яшчэ раней. [Яшчэ з восенi мiнулага года] нарасталi розныя праблемы, рэформы забуксавалi, цэны раслi, надзеi розных сацыяльных груп не апраўдалiся, спрэчкi з ЕС... Адчуванне канца карнавалу было паўсюдным. I тут прыйшла пандэмiя, якая паказала бяссiлле ўлады», — заўважыў Gazeta Wyborcza сацыёлаг Яцэк Рацыборскi.

Асобным адрасатам гневу пратэстоўцаў стала надзвычай уплывовая ў Польшчы каталiцкая царква. Рашэнне Канстытуцыйнага суда Польшчы аб абортах вiталi рэлiгiйныя рухi i арганiзацыi кансерватыўнага кiрунку. Арцыбiскуп Кракаўскi Марэк Едрашэўскi «высока ацанiў рашучасць» суддзяў у справе абароны жыцця чалавека «ад моманту зачацця да натуральнай смерцi». Старшыня Канферэнцыi каталiцкiх бiскупаў Польшчы Станiслаў Гадзецкi назваў рашэнне суда яшчэ адным пацвярджэннем таго, што «развагi пра жыццi, якiя не варта пражываць, супярэчаць прынцыпам дэмакратычнай дзяржавы i вяршэнства закона». Не дзiўна, што часта пратэстоўцы праводзiлi акцыi паблiзу рэзiдэнцый бiскупаў, а ў некаторых гарадах нават пратэставалi ўнутры касцёлаў.

«Царква лезе ва ўсе сферы нашага жыцця. У маiх дзяцей адкрываеш падручнiк па любым прадмеце — а там папа Ян Павел II. Урад не зрабiў нiчога, каб пазбегнуць другой хвалi каранавiруса. I ў гэтай сiтуацыi яны робяць што? Паказваюць, што жанчыне рабiць з яе целам!» — абураецца Марына, суразмоўнiца Бi-бi-сi.

Упершыню ў Польшчы з такой сiлай гучыць non possumus («не можам») — формула катэгарычнай адмовы, якую выкарыстоўвае папскi прастол у адказ на патрабаваннi свецкай улады, — толькi цяпер гэта кажа польскай царкве свецкая грамадскасць, адзначыў журналiст выдання Gazeta Wyborcza Мiхал Альшэўскi. «Ужо зараз зразумела, хто прайграў гэтую бiтву: рэпутацыя царквы абвалiлася, i няма нiякай магчымасцi яе аднавiць», — лiчыць публiцыст.

Журналiст i пiсьменнiк Томаш Церлiкоўскi пацвярджае, што каталiцкая Польшча, якой мы яе ведаем, перастае iснаваць, перадае svoboda.org. «Гэта адбываецца проста зараз, на нашых з вамi вачах. Па-першае, моладзь, якая заўсёды была вельмi моцным элементам польскага каталiцызму, апынулася па-за царквой. Па-другое, сама каталiцкая царква не наладзiла камунiкацыi з маладымi людзьмi. Няма мовы, на якой можна было б з iмi размаўляць на розныя тэмы. Па-трэцяе, упершыню пасля падзення камунiстычнага рэжыму мы назiраем спробы палiтыкаў карумпаваць царкву. Можна сказаць, што цяпер гэта вiдаць лепш за ўсё. Па-чацвёртае, памылкi самой царквы: сексуальныя скандалы, няўменне спраўляцца з iмi. Усё гэта прыводзiць да таго, што Польшча становiцца грамадствам, у якiм моладзь, хутчэй за ўсё, адмаўляецца ад рэлiгii.

Па панядзелках — блакады, пасля — флэшмобы

Галоўны рэдактар часопiса Res Publica Nowa Марцiн Забароўскi мяркуе, што ўлады «гуляюць» з грамадскай думкай. Паводле яго слоў, шумiха вакол рашэння Канстытуцыйнага суда i пратэсты дапамагаюць ураду адцягнуць увагу ад сiтуацыi з каранавiруснай пандэмiяй. Забароўскi нагадвае, што гэта ўжо не першая спроба зрабiць больш жорсткiм законы аб абортах. У 2016-м пасля «Чорнага пратэсту» з удзелам дзясяткаў тысяч жанчын партыя «Права i справядлiвасць» адмовiлася ад такога законапраекта. «Не здзiўлюся, калi яны пойдуць да гэтай жа хiтрасцi i цяпер», — разважае Забароўскi.

Пытаннi пра аборты разглядалася пасля таго, як крыху зацiхлi пратэсты супраць перавыбрання прэзiдэнта Польшчы Анджэя Дуды, якi i сам выступаў за ўзмацненне жорсткасцi заканадаўства па адпаведным аспекце. Кансерватыўныя i рэлiгiйныя арганiзацыi называюць ядром яго электарату, а пытанне аб «традыцыйных каштоўнасцях» стала ледзь не галоўным полем бiтвы на выбарах. Па афiцыйных даных, Дуда перамог з вельмi невялiкай перавагай — у межах «арыфметычнай хiбнасцi»: у другiм туры ён апярэдзiў свайго апанента Рафала Тшаскоўскага ўсяго на два працэнты. Натуральна, паўсталi пытаннi датычна фальсiфiкацый. Як заўважыў gazeta.ru старшыня Балканскага клуба Цэнтра даследавання краiн Усходняй Еўропы МДIМА Сяргей Арцёмаў, унутры дзяржавы iснуе сур'ёзны раскол, што прадэманстравалi апошнiя прэзiдэнцкiя выбары.

Не дзiўна, што лозунгi за адстаўку Анджэя Дуды i ўрада гучаць асаблiва часта на вулiчных акцыях супраць забароны абортаў. Гэта звязана яшчэ i з тым, што рашэнне Канстытуцыйнага суда было прынята па запыце дэпутатаў кiруючай партыi. Кiраўнiк еўрапейскага аддзялення мiжнароднай арганiзацыi «Цэнтр рэпрадуктыўных правоў» Лея Хоктар называе гэта «палiтычнымi гульнямi з жыццямi жанчын».

Сацыёлагi кажуць аб сур'ёзным падзеннi падтрымкi партыi ўлады. Апытаннi сацыялагiчнай фiрмы IBRIS паказваюць, што калi месяц таму рэйтынг кiруючай партыi «Права i справядлiвасць» складаў 42 працэнты, то цяпер — толькi 27 працэнтаў. Падзенне рэйтынга, аднак, зусiм не азначае росту папулярнасцi апазiцыi, адзначае кiраўнiк IBRIS Марцiн Дума. Паводле яго слоў, прыкладна кожны пяты выбаршчык партыi ўлады ўзору 2019 года заяўляе, што не збiраецца ўдзельнiчаць у выбарах. Iншыя — расчаравалiся, назаўсёды або на час, у «Праве i справядлiвасцi» i пакуль што не бачаць, за каго маглi б аддаць свой голас.

Пры гэтым слабая i раз'яднаная польская апазiцыя ў арганiзацыi акцый пратэсту адыграе хiба што эпiзадычную ролю. Каардынацыю масавых выступленняў паспрабаваў узяць на сябе «Агульнапольскi страйк жанчын» — нефармальная арганiзацыя, створаная пасля папярэдняй хвалi пратэстаў супраць забароны абортаў у 2016 годзе.

Апошнiм часам маштаб акцый крыху паменшыўся, згаджаецца у размове з Бi-бi-сi адна з каардынатараў АСЖ пiсьменнiца Клемянцiна Суханава. Але гэта зусiм не значыць, што пратэсты ў Польшчы згасаюць. «Мы гуляем удоўгую. Мы вядзём перамовы аб арганiзацыi агульных забастовак з прафсаюзамi. Мы ўсё гэта бачым у доўгай перспектыве», — расказвае Суханава Бi-бi-сi. Тактыка пратэстоўцаў у найблiжэйшы час будзе простая, тлумачыць яна: кожны панядзелак — «блакады вулiц, дарог, важных будынкаў». У астатнiя днi актывiсты па ўсёй Польшчы праводзяць менш маштабныя акцыi i флэшмобы.

Тым часам стала вядома, што ў дзясятках гарадоў Польшчы ў знак пратэсту было адключана асвятленне. У акцыi ўзялi ўдзел Варшава, Гданьск, Кельцы, Эльбланг, Кракаў, Глiвiцы, Вроцлаў, Беласток, Катавiцы i iншыя населеныя пункты. Такiм чынам улады гарадоў пратэстуюць супраць абмежавання магчымасцi органаў мясцовага самакiравання распараджацца сродкамi з падатковых паступленняў. Абурэнне мясцовых уладаў таксама выклiкаюць дзеяннi польскага ўрада, якi плануе накласцi вета на новы бюджэт ЕС. На думку кiраўнiкоў гарадоў, гэта можа заблакаваць паступленне сродкаў з еўрапейскiх фондаў.

Як бачым, сiтуацыя ў Польшчы — стос вострых праблем, рэальная магчымасць вырашэння якiх пад вялiкiм пытаннем. Вось чым варта займацца польскiм уладам, а не бессаромна ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас сесii Савета калектыўнай бяспекi АДКБ звярнуў увагу на супрацьстаянне шэрагу суседнiх краiн Беларусi. «Асаблiва звяртаюць на сябе ўвагу лiтаральна ашалелыя паводзiны Польшчы i краiн Балтыi супраць Беларусi, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. — Прычым мы выразна бачым, што iх дзеяннi забяспечваюць рэалiзацыю ўласных iнтарэсаў i накiраваны на павышэнне сваёй значнасцi ў Еўрасаюзе. I я хачу, каб аб непрыстойных i бессаромных паводзiнах палiтыкаў пачулi простыя людзi гэтых суседнiх з намi краiн».

Супраць двайных стандартаў

Беларусь будзе процiстаяць спробам выкарыстання ў краiне рэвалюцыйных метадаў, у тым лiку заяўляючы аб сваёй пазiцыi на мiжнароднай арэне. Аб гэтым мiнiстр замежных спраў Беларусi Уладзiмiр Макей заявiў журналiстам па вынiках сумеснай калегii знешнепалiтычных ведамстваў Беларусi i Расii, паведамiла БелТА.

Мiнiстр прывёў прыклады палiтыкi двайных стандартаў i рознай рэакцыi заходнiх краiн на падобныя падзеi ў Беларусi i iншых дзяржавах. Пры гэтым ён зрабiў акцэнт на неправамернасцi i контрпрадуктыўнасцi спроб рэвалюцыйным шляхам змянiць уладу ў Беларусi. «Я таксама за перамены, але яны павiнны праходзiць эвалюцыйным спосабам, спакойна, у рамках удасканалення заканадаўства, праз унутрынацыянальны дыялог, удасканаленне Канстытуцыi, але нi ў якiм разе не праз рэвалюцыю, якая нiчога добрага не прынясе нi краiне, нi народу», — сказаў ён.

«Мы бачым тое, што адбываецца, адэкватна ацэньваем сiтуацыю, i мы не дапусцiм, каб такiя рэвалюцыйныя метады выкарыстоўвалiся ў Беларусi, — дадаў Уладзiмiр Макей. — Вядома, мы будзем процiдзейнiчаць гэтым спробам на мiжнароднай арэне разам з нашымi партнёрамi ў рамках i АДКБ, i Саюзнай дзяржавы, i СНД, i iншых структур».

Мiнiстр звярнуў увагу, што Беларусь апошнiм часам знаходзiцца ў фокусе мiжнароднай iнфармацыйнай увагi, але «ў асноўным у негатыўным кантэксце». Пры гэтым заходнееўрапейская супольнасць, на яго думку, раздзяляе iншыя краiны на сваiх i чужых. Праблемы ў «сваiх» яны не заўважаюць, а «чужых» — «б'юць наводмаш» за аналагiчныя праблемы. У якасцi прыкладу ён прывёў сiтуацыю з публiкацыяй крытычнага артыкула ў нямецкай газеце пра Анджэя Дуду напярэдаднi выбараў. Гэты артыкул быў расцэнены польскiм бокам як умяшанне ва ўнутраныя справы. Iншы прыклад — дэманстрацыi ў Польшчы супраць закона аб забароне абортаў. Прэм'ер-мiнiстр гэтай краiны называе iх дзяржаўным злачынствам, а пратэсты ў Беларусi лiчыць нармальнай рэалiзацыяй правоў чалавека. «Гэта двайныя стандарты. Мы будзем актыўна процiдзейнiчаць гэтаму на мiжнароднай арэне», — запэўнiў Уладзiмiр Макей.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...

Грамадства

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.