Вы тут

Кол-цэнтр па супрацьдзеяннi ў распаўсюджваннi каранавiруснай iнфекцыi працуе ў Гомелi


Адмысловы кол-цэнтр па супрацьдзеяннi ў распаўсюджваннi каранавiруснай iнфекцыi цяпер функцыянуе ў Гомелi. Студэнты Гомельскага дзяржаўнага медунiверсiтэта такiм чынам дапамагаюць у раннiм выяўленнi пацыентаў з гэтай каварнай iнфекцыяй.


Мэта стварэння кол-цэнтра — узаемадзеянне з кантактамi першага ўзроўню, якiя мелi ўзаемадачыненнi з COVID-станоўчымi пацыентамi, што ў сваю чаргу дапамагае ў раннiм выяўленнi новага ачага iнфекцыi.

У кол-цэнтры задзейнiчаны адзiнаццаць студэнтаў шостага курса. Яны штодня звязваюцца па тэлефоне з кантактамi I узроўню па COVID-19. Валанцёры збiраюць даныя аб стане iх здароўя. Потым гэтая iнфармацыя аператыўна перадаецца ў гарадскiя палiклiнiкi.

— Кол-цэнтр дзяржмедунiверсiтэта пачаў супрацоўнiчаць з дзвюма палiклiнiкамi Гомеля — гэта фiлiялы № 3 i № 7 Гомельскай цэнтральнай гарадской палiклiнiкi, — адзначыла каардынатар кол-цэнтра ГДМУ Наталля Бакалец. — У ВНУ перадалi спiсы людзей, якiя з'яўляюцца кантактамi першага ўзроўню: каля 40 чалавек з фiлiяла № 3 i больш за 50 — з фiлiяла № 7.

Па словах каардынатара, штодзень на працягу дзевяцi дзён валанцёры з кол-цэнтра павiнны звязвацца з патэнцыяльна захварэлымi на каранавiрус i даведвацца аб iх самаадчуваннi. На кожнага абанента запаўняецца чэк-лiст. Пры з'яўленнi ў чалавека прыкмет вострай рэспiраторнай вiруснай iнфекцыi, адпаведную iнфармацыю перадаюць у палiклiнiку, па месцы жыхарства грамадзянiна. Кантактная група выедзе да хворага ў гэты ж альбо наступны дзень. Усе адзначаныя пацыенты абавязкова абследуюцца на CОVID-19.

У ВНУ патлумачылi, што размова з пацыентам па тэлефоне i забеспячэнне яго медыцынскай iнфармацыяй — гэта своеасаблiвая работа для маладых медыкаў, якая патрабуе належнай падрыхтоўкi.

— На шостым курсе ўнiверсiтэта выкладаецца такая дысцыплiна, як «Прафесiйныя камунiкацыi ў ахове здароўя». Студэнты вывучаюць асаблiвасцi зносiн з пацыентамi з рознымi формамi захворванняў, — тлумачыць прэс-сакратар ВНУ Алена Смiрнова. — Таму перад пачаткам работы ў кол-цэнтры старшакурснiкi прайшлi дадатковую падрыхтоўку. Так, былi арганiзаваны адмысловыя семiнары, на якiх змадэлявалi тэлефонныя кансультацыi i пэўныя сiтуацыi пры размове з пацыентамi. Студэнты засвоiлi патрэбныя алгарытмы зносiн, каб пацыент атрымлiваў даступную медыцынскую iнфармацыю, а таксама маральную падтрымку. Будучыя ўрачы адпрацавалi практыку камунiкацыi ў рэальным часе пры тэлефонным кансультаваннi.

Семiнары па падрыхтоўцы студэнтаў да работы ў кол-цэнтрах сталi працягам практыкаарыентаванага навучання ў Гомельскiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце.

Мiж тым кол-цэнтр па кансультаваннi пацыентаў з падазрэннем на CОVID-19 плануе працаваць з усiмi гарадскiмi палiклiнiкамi. Акрамя таго, як растлумачылi ў ВНУ, зараз больш за 40 студэнтаў 6-га курса працуюць у палiклiнiках Гомеля: у чатырох дзiцячых i пяцi дарослых. Будучыя ўрачы аказваюць меддапамогу ў складзе кантактных груп, працуюць у кабiнетах даўрачэбнай дапамогi i вядуць прыём у кол-цэнтрах пры гарадскiх палiклiнiках.

— Мяркую, што ўжо цяпер можна казаць пра iстотны ўнёсак студэнтаў Гомельскага дзяржмедунiверсiтэта ў агульную супрацьэпiдэмiчную справу, што неацэнна пры цяперашняй нагрузцы на сiстэму аховы здароўя, — адзначыла Алена Смiрнова.

Прынамсi, у гэты час на базе Гомельскага дзяржмедунiверсiтэта дзейнiчаюць тры валанцёрскiя атрады для дыстанцыйнага кансультавання i рэабiлiтацыi пацыентаў устаноў аховы здароўя Гомеля i рэгiёна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?