Вы тут

Пад Мінскам пачалi будаваць вялiкi жылы комплекс


У Мiнскiм раёне днямi пачалi будаўнiцтва комплексу «Сакалiны край», якi будзе складацца з больш чым двух дзясяткаў дамоў. Новы жылы комплекс размесцiцца па суседстве з заказнiкам «Сакалiны» ў гарадскiм пасёлку Мачулiшчы прыкладна за 15 кiламетраў ад Мiнска.


Па праекце тут з'явiцца 21 жылы дом (кожны на пяць паверхаў), дзiцячы сад на 230 месцаў i два вялiкiя гандлёвыя цэнтры на 3000 i 1000 квадратных метраў адпаведна. Цяпер будаўнiкi прыступiлi да ўзвядзення першай чаргi, якая складаецца з двух пяцiпавярховых дамоў на 127 i 64 кватэры адпаведна. Кватэры ў першых дамах з'явяцца ў продажы ўжо ў пачатку наступнага года. Арыенцiровачны кошт квадратнага метра агульнай плошчы кватэр будзе стартаваць ад 750 долараў. Пры гэтым жыллё мяркуецца рэалiзоўваць толькi на камерцыйнай аснове.

Купiць кватэру ў новабудоўлi можна будзе любой планiроўкi: ад маленькiх кватэр-студый да трохпакаёвых апартаментаў з кухняй-гасцёўняй. Рэалiзацыя ўсяго праекта разлiчана на пяць гадоў. Аднак, па словах падрадчыка, многае залежыць ад наяўнасцi крэдытавання нерухомасцi i пакупнiцкай актыўнасцi. Усяго запланавана каля 10 чэргаў будаўнiцтва. Да ўзвядзення гандлёвых цэнтраў кампанiя прыступiць прыкладна ў 6–7 чарзе будаўнiцтва, тады ж будзе пабудаваны i дзiцячы сад. Пры гэтым стаянку для аўтамабiляў арганiзуюць адразу.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: myseldon.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.