Вы тут

Адкрываецца выстава творчасці людзей з абмежаванымi магчымасцямi


Пазнаёмiцца з творчасцю людзей з абмежаванымi магчымасцямi можна на выстаўцы «Мой свет у фарбах», якая сёння адкрываецца ў Палацы Рэспублiкi.


Праект арганiзаваны камiтэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнаблвыканкама разам з мастацкай галерэяй «Унiверсiтэт культуры». У экспазiцыi пададзены работы творцаў з устаноў сацыяльнага абслугоўвання Мiншчыны. Работы выкананыя ў розных тэхнiках — акварэль, алейны i акрылавы жывапiс, гуаш, пастэль, алмазная вышыўка i iншыя.

Дарэчы, у Мiнскай вобласцi на базе 23 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва працуе 25 аддзяленняў дзённага знаходжання iнвалiдаў, якiя наведвае 770 чалавек. На сёння тут працуе больш за дзве сотнi гурткоў (клубаў па iнтарэсах). Кiрункi разнастайныя: дэкаратыўна-прыкладная творчасць, мастацтва, тэатральны, харавы i танцавальныя кiрункi.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».