Вы тут

Мінэнерга: Спажыванне электраэнергіі ў Беларусі да канца 2025 года вырасце да 44 млрд кВт⋅г


У 2019 годзе аб’ём спажывання электраэнергіі ў цэлым па краіне склаў 38 млрд кВт⋅г. Плануецца, што да канца 2025 года гэты паказчык дасягне як 44 млрд кВт⋅г, а да 2030 года — 47 млрд. кВт⋅г, паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з працоўным калектывам РУП «Белэнергасеткапраект». Пра гэта праінфармавала прэс-служба Міністэрства энергетыкі.


Чакаецца, што росту спажывання электраэнергіі будзе садзейнічаць рэалізацыя прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі міжгаліновага комплексу мер па павелічэнні электраспажывання да 2025 года. Акрамя таго, распрацоўваецца праект праграмы па павелічэнні спажывання электраэнергіі насельніцтвам для мэтаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Асобная стаўка робіцца на развіццё электратранспарту.

— Сёння ў Беларусі больш за 1,2 тыс. электрамабіляў. Расце колькасць зарадных станцый. У 2019 году яны спажылі электраэнергіі ў аб’ёме каля 3,8 млн. кВт⋅г. За 10 месяцаў 2020 года гэты паказчык дасягнуў 6 млн. кВт⋅г, — праінфармавалі ў Мінэнерга.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?