На 95-м годзе жыцця памёр былы прэзідэнт Францыі Валеры Жыскар д'Эстэн, паведамляе РБК.
Сям'я палітыка паведаміла, што ён памёр ад наступстваў COVID-19.
Жыскар д’Эстэн пражыў даўжэй за ўсіх прэзідэнтаў Францыі. У 1962-1974 гады ён быў міністрам эканомікі і фінансаў рэспублікі. У 1974 годзе ён выйграў прэзідэнцкія выбары і ва ўзросце 48 гадоў стаў адным з самых маладых кіраўнікоў еўрапейскіх краін.
На пасадзе прэзідэнта Жыскар д'Эстэн прабыў да 1981 года. Пры ім у Францыі былі запушчаны маштабныя дзяржаўныя праекты, у тым ліку будаўніцтва хуткасных чыгунак і новых атамных электрастанцый. Выбарчы ўзрост быў паніжаны з 21 года да 18. Падчас яго прэзідэнцтва ў краіне былі легалізаваныя аборты і спрошчаная працэдура разводу.
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.
Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.