Вы тут

Мінлясгас агучыў кошты на навагоднія ёлкі


Мінлясгас апублікаваў кошты на навагоднія ёлкі ў сваім тэлеграм-канале.


Як адзначылі ў ведамстве, сярэдні кошт навагодняга дрэва на гандлёвых кірмашах і складах лясгасаў складзе:

  • вышынёй да 1 м - 10 рублёў;
  • вышынёй ад 1 м да 2 м - 12 рублёў
  • вышынёй ад 2 м да 3 м - 17 рублёў.

На складах лясніцтваў ёлкі будуць каштаваць танней: 7, 9 і 13 рублёў адпаведна.

У Мінлясгасе адзначылі, што мінімальны кошт на ёлкі будзе ў Брэсцкай вобласці – дрэвы вышынёй да метра тут будуць каштаваць усяго 6,9 рублёў. А вось самыя высокія цэны будуць у Мінску і Мінскай вобласці: 12,2 рублёў за аналагічнае дрэва.

У ведамстве звярнулі ўвагу на тое, што агучаныя кошты дзейнічаюць толькі ў кропках Мінлясгаса. Кошты на навагоднія дрэвы ў кадках пакуль фармуюцца. Але вядома, што іх будуць прадаваць ва ўсіх населеных пунктах, дзе жыве больш за 30 тысяч чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».