Вы тут

У Рэчыцкім раёне міліцыянеры спынілі незаконную перавозку тоны паліва


Падчас нясення службы па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі Рэчыцы і Рэчыцкага раёна, прыкладна ў 0.40, інспектары ДПС спынілі на 124-м кіламетры аўтадарогі М10 граніца РФ — Гомель — Кобрын аўтамабіль «Мэрседэс Бэнц» пад кіраваннем 56-гадовага мужчыны. 


Як паведамляе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, пры праверцы дакументаў і візуальным аглядзе грузавога аддзялення праваахоўнікамі было выяўлена каля 1000 літраў дызельнага паліва ў металічных бочках аб’ёмаў па 200 літраў, якое ён набыў для асабістых патрэб, пры гэтым груз перавозіўся без суправаджальных дакументаў.

Транспартны сродак разам з кіроўцам даставілі ў Рэчыцкі РАУС для далейшага разгляду. Заведзена крымінальная справа па артыкуле 211 «Прысваенне альбо растрата» Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.