Вы тут

Стартаваў рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс па інтэр’ерным дызайне «Зялёны дом»


Да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.


Конкурс будзе праходзіць са снежня 2020 года па чэрвень 2021 года ў некалькі этапаў:

  • першы адборачны этап — ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога (Мінскага гарадскога) і рэспубліканскага падпарадкавання;
  • другі этап — раённы
  • трэці — абласны і Мінскі гарадскі;
  • чацвёрты этап — рэспубліканскі.

Пераможцы будуць вызначацца ў некалькіх намінацыях: «Агарод на падваконні», «Фотазона», «Сад на балконе», «Пакаёвыя расліны ў інтэр’еры» і «Фларыстычная работа ў інтэр’еры».
Мэта конкурсу — фарміраванне экалагічнай культуры ў навучэнцаў праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па інтэр’ернаму фітадызайну, пакаёваму кветкаводству і фларыстыцы.
Больш падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу і правілах афармлення конкурсных работ можна знайсці на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Вынікі конкурсу будуць падведзены завочна да 1 ліпеня 2021 года. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.