Вы тут

Бялыніцкая дапаможная школа-інтэрнат атрымала ў падарунак дзіцячую пляцоўку


Сёння ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Магілёўскае абласное аддзяленне «Беларускага дзіцячага фонду» дорыць Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнату дзіцячую пляцоўку.


Дзеці атрымаюць горку і качалку на спружыне — яркае, прыгожае абсталяванне, на якім можна будзе весела правесці вольны час. Галоўнае, што яно сертыфікаванае і бяспечнае. 

— Для нашых дзяцей вельмі важная гэтая ўвага, бо ім не хапае бацькоўскай цеплыні і любові, — кажа дырэктар Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната Аляксандр Мамчанка. — З 84 выхаванцаў нашай установы 56 — дзеці-сіроты. Усе яны з нецярпеннем чакаюць навагоднія і калядныя святы, бо ў гэты час вельмі шмат гасцей і падарункаў. Акцыя «Нашы дзеці» дае магчымасць падарыць кожнаму дзіця радасць і надзею. Нашы выхаванцы таксама рыхтуюць для сваіх гасцей сувеніры-падарункі і тэатралізаваныя сцэнкі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.