Вы тут

Прамую лінію для жыхароў Гомельшчыны правяла сенатар Ала Смаляк


Член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа на працягу дзвюх гадзін прымала тэлефонныя звароты ад жыхароў Гомельскай вобласці. Яны тычыліся самых розных тэм.


Так, жыхарка Жыткавічаў звярнулася да сенатара з просьбай разгледзіць магчымасць увядзення ў Жыткавіцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі дадатковых спецыяльнасцей, якія б былі запатрабаваныя сярод дзяўчат.

— Ляснік, трактарыст, слесар па рамонце — гэтыя прафесіі, якія можна атрымаць у ліцэі, усё ж больш для хлопцаў. І дзяўчатам за адукацыяй даводзіцца ехаць у іншыя гарады. Хацелася б, каб і яны маглі вучыцца ў родным горадзе, раёне, — агучыла просьбу жанчына.

Адразу два званкі на прамой лініі былі ад жыхарак аднаго з дамоў па гомельскай вуліцы Сялянскай. Гамяльчанкі паскардзіліся на тое, што ў іх доме пражывае шмат пенсіянераў, а частка кватэр у ім здаецца ў арэнду, у тым ліку і пасутачна.

— Сцены ў нас тонкія, мы цэлымі днямі — у шуме, гаме. Часта ў кватэрах збіраюцца кампаніі, арганізуюць застоллі, а гэта крыкі, лаянка. Людзям ва ўзросце ад гэтага вельмі цяжка, — прасілі ўмяшацца ў сітуацыю гамяльчанкі. Яны прапануюць забараніць здачу кватэр унаём у дамах з нізкай шумаізаляцыяй. Таксама жанчыны ўзнялі іншае пытанне, якое іх хвалюе, — работу новай прадуктовай крамы на першым паверсе жылога дома. Яны распавялі, што прадукты ў гандлёвы аб’ект падвозяць і познім вечарам, што дастаўляе дыскамфорт жыхарам. У дадатак да ўсяго ў пад’ездзе з’явілася шмат грызуноў.

Сенатар Ала Смаляк падкрэсліла, што ўсе агучаныя звароты ўзяты на кантроль і будуць вывучаны.

Яшчэ адно праблемнае пытанне, якое агучыла на прамой лініі жыхарка Гомеля, удалося вырашыць аператыўна. Гамяльчанка прасіла аказаць ёй і яе маці — абедзве жанчыны маюць інваліднасць — гуманітарную дапамогу.

— Неабходныя рэчы заяўніцы даставяць у самыя кароткія тэрміны, — зазначыла Ала Смаляк. Член Савета Рэспублікі адзначыла, што, як паказвае практыка, прамыя лініі для грамадзян не губляюць сваёй актуальнасці.

— Гэта дзейсны механізм вырашэння тых пытанняў, якія хвалююць людзей, — упэўнена старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.