Вы тут

Прапановы па падатках і скаргі на шум — сенатар Таццяна Рунец правяла прамую лінію


Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ правяла прамую лінію.


www.sovrep.gov.by

Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, геаграфія званкоў датычылася розных рэгіёнаў краіны, а іх тэматыка была вельмі разнастайная.

Заяўнікі звярталіся з просьбамі пасадзейнічаць у вырашэнні асабістых пытанняў, у прыватнасці, у пераглядзе крымінальнай справы, правядзенні капітальнага рамонту жылля, атрыманні новай арэнднай кватэры, пераводзе ацяплення ва ўласным жыллі з пячнога на электрычнае, змене юрыдычнага адраса, устаноўцы шлагбаума на дваровай тэрыторыі, выплаце дывідэндаў акцыянерам, разліку па заробку і іншых.

Дарэчы, не ўсе заяўнікі ўзнімалі толькі тэмы, якія датычацца менавіта іх саміх — былі і такія, хто звяртаў увагу сенатара на пытанні, што закранаюць інтарэсы шырокага кола грамадства. Напрыклад, выкарыстання чэкаў «Жыллё», выплат па дагаворах страхавання, асвятлення ў сродках масавай інфармацыі сітуацыі з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі, будаўніцтва дарогі ў Мінскім раёне.

Як удакладнілі ў профільнай камісіі, на прамой лініі гучалі і розныя ініцыятывы. У прыватнасці, кіраўнік аднаго з інавацыйных прадпрыемстваў прапанаваў, каб падчас мадэрнізацыі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці швейнае абсталяванне, якое маральна і фізічна састарэла, не накіроўвалася на металалом, а атрымлівала новае жыццё, дзякуючы далейшаму перааснашчэнню. Ад гэтага ўсе будуць у плюсе: і тыя, хто мадэрнізуецца, і тыя, хто ўдыхне ў састарэлае абсталяванне новае жыццё, і тыя, хто ў далейшым атрымае магчымасць выкарыстання для сваёй вытворчасці яшчэ прыдатнага абсталявання. Цікавую прапанову накіруюць для разгляду і вывучэння перспектыў яе прымянення на практыцы ў канцэрн «Беллегпрам».

Акрамя таго, прагучала прапанова па карэкціроўцы нормы дзеючага падатковага заканадаўства, якая датычыцца вызвалення ад аплаты зямельнага падатку і падатку на маёмасць пенсіянераў па ўзросце, але толькі ў тым выпадку, калі ў жылых дамах, размешчаных на гэтых зямельных надзелах, не зарэгістраваны працаздольныя людзі. Пенсіянер, жыхар мікрараёна індывідуальнай забудовы, прапанаваў распаўсюдзіць гэтую льготу і на пенсіянераў, што жывуць з паўналетнімі членамі сям'і, але ўвесці да пенсіянераў узроставы мінімімум — не раней за 70 гадоў.

Дарэчы, як адзначылі ў профільнай камісіі, такое пытанне ўзнімалася ў шматлікіх зваротах. Пры прапрацоўцы змен і дапаўненняў у Падатковы кодэкс гэтая ініцыятыва будзе разгледжана Пастаяннай камісіяй сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі.

Акрамя таго, падчас прамой лініі грамадзяне гаварылі і аб палітычнай сітуацыі ў краіне, выказвалі спадзяванні, што ў хуткім часе ўсё вырашыцца на карысць канструктыўнай часткі грамадства і закончацца несанкцыянаваныя мітынгі, шум і абмежаванні руху на дарогах.

Трэба сказаць, што па многіх пытаннях, агучаных на прамой лініі, Таццяна Рунец давала адказы і тлумачэнні адразу, тыя, што патрабуюць больш шчыльнага вывучэння, накіраваны ў профільныя дзяржаўныя органы для разгляду і прыняцця неабходных мер.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.