Прысяга ва Узброеных Сілах пройдзе ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў, але з мерамі засцярогі, гаворыцца ў Telegram-канале Міністэрства абароны краіны.
Новае папаўненне прынясе ваенную прысягу 12 снежня.
У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй Міністэрства абароны інфармуе сваякоў і сяброў навабранцаў, якія плануюць падзяліць ўрачысты момант з вайскоўцамі, аб неабходнасці строга выконваць меры абароны ад распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, а менавіта: выконваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне.
Ваеннае ведамства просіць тых, хто не ўпэўнены ў стане свайго здароўя, адкласці візіт у вайсковую часць.
Для тых, хто не зможа асабіста прысутнічаць на цырымоніі, Мінабароны арганізуе анлайн-трансляцыю. Яе правядуць з самага масавага месцы прыняцця прысягі — 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра ў Пячах.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.