Вы тут

На наступным тыдні ўначы падмарозіць да мінус 10 градусаў


Ужо традыцыйна ў снежні слаба марознае надвор'е досыць хутка чаргуецца з працяглымі адлігамі. Але снег ужо выпаў. Паводле апошніх звестак, паўсюдна ў Беларусі ўсталявалася снежнае покрыва вышынёй 1–7 сантыметраў, а на паўночным усходзе Віцебскай вобласці таўшчыня снегу складае 12 сантыметраў.
І гэтым разам — усё як пад капірку, спачатку ў выхадныя пацяплее, а на наступным тыдні маразы ўзмоцняцца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Бліжэй да выхадных надвор'е пачне мяняцца. На нашы метэаўмовы ў асноўным будзе ўплываць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Сярэдняй Волгай, толькі ўначы ў суботу яшчэ захаваецца ўплыў вільготнай паветранай масы. У суботу будзе пераважна воблачна. Уначы месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень без істотных ападкаў. Па ўсходзе на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, ва ўсходніх раёнах — 1–3 марозу, аднак удзень па захадзе — 6–8 цяпла.

Больш халоднага ветру варта чакаць ужо ў нядзелю. У гэты дзень будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 7 градусаў па ўсходзе да 5 цяпла па захадзе краіны. Удзень будзе ад мінус 4 градусаў да плюс 3, у паўднёва-заходніх раёнах — 4–6 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца. Такім чынам, у панядзелак–аўторак, пры павышаным фоне атмасфернага ціску, паўднёва-ўсходні вецер пачне прыносіць паветра з Ніжняга Паволжа, дзе ўсталявалася анамальна халоднае надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі на дарогах чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–8 марозу, па ўсходзе пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Удзень будзе 1–6 градусаў ніжэй за нуль, у крайніх заходніх раёнах — ад нуля да плюс 2 градусаў.

Сіноптыкі адзначаюць, што снежань самы «несамавіты» і нясветлы месяц года. У сярэднім у Мінску за месяц бывае толькі 27 сонечных гадзін. Пры сярэдняй працягласці светлавога дня крыху больш за 7 гадзін зусім яснага надвор'я ў нашых шыротах у снежні не бывае. Толькі выпаўшы снег стварае дадатковае падсвятленне. Гэта працуе, калі ён сапраўды ёсць...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: cheltv.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».