Вы тут

Прадпрыемствы «Беллеспаперапрама» павялічылі экспарт мэблі ў далёкае замежжа амаль у 1,4 раза


Прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам» у студзені-кастрычніку 2020 года павялічылі экспарт мэблі ў далёкае замежжа ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га амаль у 1,4 раза да $36,38 млн, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар «Беллеспаперапрама» Ружэна Навіцкая.


«У бягучым годзе прадпрыемствы канцэрна ўзмацнілі работу па развіцці экспарту прадукцыі з драўніны, пры вытворчасці якой утвараецца найбольшая дабаўленая вартасць, у прыватнасці, мэблі. Мэблевая вытворчасць з’яўляецца асновай дрэваапрацоўчай прамысловасці, у ёй забяспечваецца найбольш глыбокая перапрацоўка драўніны. Таму сярод стратэгічных галіновых задач па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання драўнянай сыравіны і прамысловай дзейнасці ў цэлым стаіць нарошчванне вытворчасці гатовай прадукцыі і яе экспарту. Праводзімая планамерная работа дае свае вынікі», — адзначыла Ружэна Навіцкая.

На фоне зніжэння актыўнасці на сусветных рынках з-за эпідэміялагічнай сітуацыі прадпрыемствы канцэрна ў студзені-кастрычніку ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года павялічылі экспарт мэблі ў далёкае замежжа амаль у 1,4 раза — на 36,4 працэнта да $36,38 млн. Асноўны аб’ём адгрузак па далёкім замежжы — у краіны Еўрапейскага саюза. За студзень-кастрычнік ён склаў $35,6 млн.

Паводле слоў прэс-сакратара, адным з важнейшых напрамкаў у экспарце мэблі з’яўляецца супрацоўніцтва з вядомымі сусветнымі гандлёвымі сеткамі. «За апошнія гады прадпрыемствы канцэрна наладзілі работу з шэрагам такіх сетак. Перавагамі гэтага напрамку экспарту з’яўляюцца доўгатэрміновыя кантракты і стабільныя раўнамерныя аб’ёмы», — растлумачыла яна. Актыўна з еўрапейскімі гандлёвымі сеткамі працуюць ААТ «Івацэвічдрэў», ААТ «ФанДАК», ААТ «Магілёўдрэў», ААТ «Гомельдрэў» і інш. Нядаўна пачаліся адгрузкі прадукцыі ЗАТ «Маладзечнамэбля» ў адрас буйнейшай гандлёвай сеткі, якая ажыццяўляе продаж у 20 краінах праз уласныя анлайн-магазіны. З пакупнікамі ў Еўропе ўжо на працягу многіх гадоў працуе ЗАТ «ХК «Пінскдрэў». Штогод кампанія нарошчвае аб’ёмы экспарту ў далёкае замежжа і пашырае асартымент пастаўляемай прадукцыі.

Адзначаецца дадатная дынаміка і экспарту ў цэлым па прадпрыемствах канцэрна. За студзень-кастрычнік гэтага года ён вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га на 2,6 працэнта да $491,8 млн.

На знешнія рынкі пастаўлена 75,6 працэнта ўсяго аб’ёму вырабленай прадукцыі. За аналагічны перыяд 2019 года доля экспартных паставак у рэалізацыі прадукцыі складала 68,4 працэнта. Рост — 7,2 працэнтнага пункта.

У таварнай структуры экспарту асноўны аб’ём прыпадае на драўняныя пліты (ДСП, ДВП, МДФ) — 23,3 працэнта, іх экспартавана на $114,6 млн, мэблю — 20,6 працэнта, або $101,3 млн, цэлюлозу — амаль 16 працэнтаў, або $78,2 млн, паперу і кардон — 12,3 працэнта, або $60,3 млн, а таксама фанеру — 11,6 працэнта, або $75,3 млн.

У геаграфіі паставак найбольш вялікімі рынкамі для прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна з’яўляюцца Расія, Польшча, Кітай, Украіна і Літва. Усяго цяпер прадукцыя экспартуецца ў 67 краін.

Прэв’ю: гомельдрев.бел

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.