Вы тут

У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрыманы пяць дзяўчын


Пра гэта паведамляе МУС.


Першапачаткова ў поле зрок праваахоўнікаў трапіла кампанія чатырох дзяўчат узростам ад 19-ці да 22-х гадоў. Маладыя асобы прызналіся, што прапанова падзарабіць паступіла ім у адным з тэлеграм-каналаў. Адміністратар інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў паабяцаў добры прыбытак, свабодны графік і кар'ерны рост. У абавязкі ўваходзіла расфасоўваць наркотык на дробныя дозы і хаваць яго на тэрыторыі сталіцы.

Варта адзначыць, што кар'ера дзяўчат так і не пачалася: праз паўтара месяца сябровак затрымалі на месцы злачынства.

Пры сабе ў затрыманых аператыўнікі выявілі 30 скруткаў з асабліва небяспечным псіхатропам альфа-PVP, агульнай вагой 46 грамаў. Таксама ў тэлефонах былі выяўленыя фатаграфіі мясцовасці, дзе захоўваліся закладкі. Агледзеўшы названыя ўчасткі, праваахоўнікі канфіскавалі 2 скруткі з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам амфетамінам, вагой больш за грам.

Таксама была затрыманая 18-гадовая мінчанка. Дзяўчына прызналася, што перад затрыманнем яна паспела зрабіць некалькі дзясяткаў закладак з наркотыкам. У ходзе ператрусу мясцовасці супрацоўнікі наркакантролю выявілі і канфіскавалі 30 скруткаў з мефедронам, агульнай вагой 33 грамы.

Прэв’ю: expert.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.