Вы тут

Завершана расследаванне справы аб беспарадках на БМЗ


Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы, якая была заведзена ў дачыненні да чатырох работнікаў ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу “БМК”».


— Згодна з матэрыяламі справы, у Жлобіне 17 жніўня 2020 года каля найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства Рэспублікі праходзіла несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Прыблізна а 12-й гадзіне побач з карпусамі заводакіраўніцтва сабраўся натоўп з ліку работнікаў БМЗ і іншых асоб, якія паддаліся на заклікі арганізатараў мітынгу, змешчаных у лакальных Telegram-каналах і чатах. Неўзабаве некалькі агрэсіўна настроеных грамадзян сталі абвастраць сітуацыю, выкрыкваць лозунгі і агітаваць натоўп пайсці на тэрыторыю прамысловай зоны і спыніць вытворчасць, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Следчымі ўстаноўлена, што частка мітынгоўцаў незаконна пранікла на тэрыторыю прадпрыемства, заблакавала дарогу каля цэхаў для перашкоды руху тэхналагічнага транспарту. Некалькі чалавек спынілі цяжкавоз «БелАЗ», які дастаўляў сыравіну ў электрасталеплавільныя цэхі, што прывяло да прыпынку выплаўлення сталі ў трох печах. Пасля здарэння следчымі былі ўстаноўлены асобы арганізатараў і актыўных удзельнікаў беспарадкаў.

— Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 38-гадовых разліўшчыка сталі і аператара рэзкі гарачага металу, 42-гадовага вадзіцеля і 30-гадовага аўтаслесара, — паведаміла Марыя Крываногава. — З удзелам фігурантаў быў праведзены комплекс следчых дзеянняў. У ходзе следства аператар і кіроўца прызналі віну, раскаяліся ў зробленым і прынялі меры па кампенсацыі нанесенай шкоды. Для іх была абрана мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва.

Аўтаслесара заключылі пад варту. Чацвёрты фігурант, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, аб’яўлены ў вышук.

— На падставе сабраных па справе доказаў работнікам БМЗ прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што выклікала парушэнне работы транспарту і арганізацыі, і актыўны ўдзел у такіх дзеяннях), — адзначыла Марыя Крываногава.

Крымінальная справа перададзена пракурору для далейшага накіравання ў суд.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота УСК па Гомельскай вобласці

Выбар рэдакцыі

Культура

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?

Грамадства

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.