Дзяржаўных узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Сярод іх — трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Круглянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Анатоль Баландзін і дырэктар прыватнага магілёўскага прадпрыемства «Тэхналіт» Аляксандр Бадзяка.
Анатоль Баландзін зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё беларускага спорту і адзначаны медалём «За працоўныя заслугі». За час сваёй працы ён падрыхтаваў чатырох майстроў спорту Рэспубліцы Беларусь міжнароднага класу, 11 майстроў спорту, 19 кандыдатаў у майстры спорту, 40 першаразраднікаў. З’яўляецца першым трэнерам дзесяці спартсменаў, якія прынялі ўдзел у чэмпіянатах і першынствах Еўропы і свету.
Аляксандр Бадзяка атрымаў званне заслужанага работніка прамысловасці Беларусі.
Ён вядомы тым, што ў 1997 годзе заснаваў у Магілёве завод, які вырабляе шырокую наменклатуру дэталяў і запчастак з адмысловых зносастойкіх чыгуноў, атрыманых у выніку ўнікальнай тэхналогіі — ліцця «намарожваннем». Зараз кампанія рэалізуе перадавы праект па вытворчасці экалагічнаарыентаванага вуголля ў Клімавіцкім раёне і выпускае прадукцыю, якая не мае аналагаў у свеце.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.