Вы тут

Новыя правілы дзяржрэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў зацверджаны ў Беларусі


Міністэрства транспарту і камунікацый зацвердзіла новыя авіяцыйныя правілы «Арганізацыя дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў». Гэта прадугледжана пастановай ад 29 мая 2020 года нумар 29, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Згодна з пастановай, авіяцыйныя правілы рэгулююць адносіны па арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў Беларусі. Яны ўключаюць афармленне і выдачу сертыфікатаў лётнай прыдатнасці, сертыфікатаў па шуме на мясцовасці, рэгістрацыйных пасведчанняў, а таксама прысваенне і нанясенне дзяржаўных, рэгістрацыйных і іншых сімвалаў, надпісаў і эмблем.

Патрабаванні правіл распаўсюджваюцца на ўсіх эксплуатантаў, уладальнікаў грамадзянскіх паветраных суднаў у Беларусі, на арганізацыі, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плануюць стаць эксплуатантамі, уладальнікамі такіх суднаў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Грамадзянскія паветраныя судны падлягаюць дзяржрэгістрацыі ў Дзяржаўным рэестры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах. Дзяржаўная рэгістрацыя і вядзенне Дзяржрэестра ўскладаюцца на Дэпартамент па авіяцыі.

У дакуменце таксама прапісаны правілы перарэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў, выдачы рэгістрацыйнага пасведчання, выключэння суднаў з Дзяржрэестра, выдачы і прадаўжэння тэрміну дзеяння сертыфіката лётнай прыдатнасці і гэтак далей.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».