Вы тут

Выстава «ЛiТАРАльна» (шрыфт, кампазіцыя, кніга)


Выстава «ЛiТАРАльна» (шрыфт, кампазіцыя, кніга)

28 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання (г. Полацк) адкрылася выстава «ЛiТАРАльна» (шрыфт, кампазіцыя, кніга). На ёй прадстаўлены працы студэнтаў кафедры дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта спецыяльнасці «дызайн камунікатыўны». Гэта шрыфтавыя плакаты, а яшчэ аўтарскія кнігі, брашуры і буклеты. Усе прадметы, як сапраўдныя творы мастацтва, існуюць у адзіным экзэмпляры, а значыць па-свойму ўнікальныя.

Прадстаўленыя ў часовай экспазіцыі музея распрацоўкі з'яўляюцца курсавымі праектамі навучэнцаў па прадмеце «Тыпаграфіка», падчас азнаямлення з якім студэнты набываюць уменні працаваць з тэкстамі і літарамі, далучаюцца да агульнай культуры графічнага дызайну, без якой нельга абысціся ў сучасным інфармацыйным грамадстве.

Запрашаем і вас пазнаёміцца з чароўнай сілай і прыгажосцю літар, паглыбіцца ў эстэтыку і культуру шрыфтоў, а таксама пабачыць інавацыйны падыход будучых дызайнераў да дызайн-вёрсткі і да кніжнага мастацтва наогул.

Кашкур Дзіяна
старшы навуковы супрацоўнік
Музея беларускага кнігадрукавання


Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.