Вы тут

«Белавія» не будзе лятаць у Талін да 31 снежня


Нацыянальная авіякампанія «Белавія» не будзе выконваць рэйсы ў Талін да 31 снежня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт перавозчыка.


Выкананне палётаў у Ларнаку прыпынена да 14 снежня, у Ашхабад — да 1 студзеня 2021 года, у Рыгу — да 31 студзеня 2021 года. Рэйсы ў Алматы і Будапешт не будуць выконвацца да 27 сакавіка 2021 года.

Па-ранейшаму адменены палёты ва ўсе аэрапорты Расіі, за выключэннем маскоўскага «Дамадзедава». Пакуль прыпыненне выканання рэйсаў дзейнічае да 24 снежня з-за адсутнасці дазволу на палёты з расійскага боку.

У «Белавія» нагадваюць, што вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года, звярнуўшыся ў любы час да названай даты ў касы, прадстаўніцтва або службу падтрымкі авіякампаніі.

Прэв’ю: radiobelarus.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.