Вы тут

На Гомельшчыне плануецца ў наступным годзе пабудаваць электрадамы плошчай 16,2 тыс. кв. метраў


У 2021 годзе на тэрыторыі рэгіёну будзе здадзена больш за 16 тысяч квадратных метраў электрадамоў. Аб гэтым падчас работы ў грамадскай прыёмнай пры Гомельскім аблвыканкаме паведаміў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Дзмітрый Гайкевіч.


Фота gomel-region.by

Ён нагадаў, што ў рэгіёне электрадамы ўжо пачалі ўзводзіць сёлета. Першы дом з аўтаномнай электракацельняй адкрылі ў пасёлку Бальшавік Гомельскага раёна 7 лістапада. Да канца года яшчэ адзін падобны дом увядуць у эксплуатацыю ў абласным цэнтры. Агульная плошча такога жылля складзе больш за 7 тысяч квадратных метраў, гаворыцца на сайце аблвыканкама.

Старшыня камітэта ўдакладніў, што на будучы год плануецца ўвесці электрадамы ў Тураве, рабочым пасёлку Хваёвы Бор, што ў Светлагорскім раёне, а таксама ў Калінкавічах, Петрыкаве, Брагіне і Гомелі.

«Агульная плошча такіх дамоў складзе не менш за 16,2 тысячы квадратных метраў, — удакладніў Дзмітрый Гайкевіч. — Будаўніцтва ўжо пачалося ў Тураве, Хваёвым Бары, Петрыкаве, Калінкавічах і Гомелі. Вызначаюцца таксама пляцоўкі і ў іншых раёнах».

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».