Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 4 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 143 383 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 774 выпадкі.
120 571 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 647.
Усяго праведзена 3 367 889 тэстаў на каранавірус.
Памер 1190 (+9) пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 65 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 14,5 млн заражаных, Індыя — больш за 9,5 млн, Бразілія — больш за 6,4 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: es-us.vida-estilo.yahoo.com
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».