Выплачваць кавідныя надбаўкі ўрачам будуць да заканчэння эпідэміі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БелТА.
«Выплата так званых кавідных надбавак згодна з указам кіраўніка дзяржавы ажыццяўлялася, ажыццяўляецца і будзе ажыццяўляцца, пакуль у нас не закончыцца эпідэмічная сітуацыя», — падкрэсліў Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, гэта пытанне з’яўляецца прыярытэтным разам з забеспячэннем устаноў аховы здароўя лякарствамі і сродкамі індывідуальнай аховы. «СІА ў краіне хапае ў поўным аб’ёме. Больш таго, у нас сфарміраваны запас прыкладна на месяц, нягледзячы на дастаткова інтэнсіўную работу ўсіх устаноў. Мы не бачым праблем у гэтых адносінах, таму што практычна ўсе СІА выпускаюцца на нашых прадпрыемствах», — звярнуў увагу міністр.
Прэв’ю: БелТА
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.