Вы тут

​Чатыры сотнi калекцыйных паштовак раскажуць пра добрасуседства беларусаў


Днямi ў кнiгарнi «Дом кнiгi «Светач» прэзентавалi новы альбом «Шматнацыянальная Беларусь» калекцыянера, лаўрэата прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзiмiра Лiхадзедава, якi выдалi ў рамках праекта «У пошуках страчанага».


— Кнiга створана ў супрацоўнiцтве з Мiнiстэрствам iнфармацыi, з якiм мы плённа працуем з 2007 года. Ужо выйшла больш за 30 кнiг у серыi «У пошуках страчанага» i праведзена больш за сотню выставак, у тым лiку i мiжнародных. З усiх маiх кнiг, безумоўна, мне складана вылучыць нейкую адну. Аднак кожная з iх была прысвечана пэўнай тэме, а хацелася стварыць нешта больш грандыёзнае i маштабнае, дзе змог бы паказаць усю краiну. I ў новай кнiзе такая задумка рэалiзавалася, — кажа Уладзiмiр Лiхадзедаў. — Альбом «Шматнацыянальная Беларусь» складаецца з дзвюх частак: першая расказвае пра нацыянальнасцi, а другая — пра канфесii. Значную падтрымку ў рэалiзацыi задуманага аказаў i Гродзенскi выканкам, бо першапачаткова выхад кнiгi планавалi прымеркаваць да правядзення фестывалю нацыянальных культур, аднак з-за эпiдэмiялагiчнай абстаноўкi мерапрыемства перанеслi на наступны год, а выхад кнiгi ўсё ж такi адбыўся...

Выданне расказвае не пра асобны горад цi мястэчка, а пра Беларусь увогуле i адну з найбольш характэрных для нашай краiны рыс — яе шматнацыянальнасць i шматканфесiйнасць. Кнiга вяртае нас на стагоддзе назад i паказвае, што i ў той час людзi жылi ў мiры i згодзе: займалiся рамяством, дапамагалi адзiн аднаму, шчыра працавалi, развiвалi мiрныя традыцыi продкаў, якiя трэба захоўваць. У аснове альбома — больш за чатыры сотнi паштовак i фотаздымкаў канца ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя з прыватнай калекцыi аўтара. Многiя друкуюцца ўпершыню. Каментары да iх напiсаны на трох мовах: беларускай, рускай i англiйскай. Дарэчы, выданне перамагло на мiжнародным конкурсе «Мастацтва кнiгi» краiн СНД у намiнацыi «Дыялог культур».

— Дадзенае выданне дазваляе ўсiм нам паглядзець на дзень сённяшнi праз прызму багатай гiсторыi Беларусi i яе шматвекавых традыцый. За кожным фотаздымкам, за кожнай паштоўкай i сюжэтам у гэтай кнiзе адчуваецца неймаверная сiла i энергiя нашага роду i нашай зямлi, мiралюбнасць, паважлiвае стаўленне да iншых нацыянальнасцяў. Добрасуседства гiстарычна з'яўляецца неад'емнай часткай прыроды беларусаў. Менавiта пра гэта i нагадвае ўсiм нам новая кнiга аўтара. Яна нiбы вяртае свайго чытача да ўжо вядомай тэзы пра тое, што нас многа i мы розныя, аднак Беларусь у нас адна. I калi сучаснаму пакаленню беларусаў выпаў унiкальны шанц стварыць першую ў гiсторыi самастойную беларускую дзяржаву, то мы, безумоўна, павiнны распарадзiцца гэтым шанцам належным чынам. I, канешне ж, вучыцца ў нашых продкаў паважаць адно аднаго, берагчы мiр i спакой на роднай зямлi. Шанаваць тое, што было зроблена нашымi папярэднiкамi, — адзначыў намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Андрэй Кунцэвiч. — Сёння ў нашай дзяржаве мiрна жывуць прадстаўнiкi 156 нацыянальнасцяў i 25 рэлiгiйных канфесiй. Кожная з iх узбагачае нашу культуру i духоўную спадчыну, фармiруе вобраз Беларусi як краiны, дзе рады кожнаму, хто прыходзiць сюды з дабром. Менавiта такую Беларусь, добразычлiвую, гасцiнную, самабытную i шматгранную, вы зможаце знайсцi на старонках выдання «Шматнацыянальная Беларусь».

Таксама на прэзентацыi была арганiзавана выстаўка «Страчаная спадчына», дзе наведвальнiкi мелi магчымасць убачыць унiкальныя паштоўкi i фотаздымкi, многiя з якiх iснуюць у адным экземпляры. I дзякуючы гэтаму ажыццявiць сваеасаблiвае падарожжа ў найбольш каларытныя паселiшчы, убачыць цэрквы, сiнагогi, касцёлы, мячэцi, якiя на гэты час ужо знiклi, паглядзець на людзей, што жылi на тэрыторыi сучаснай Беларусi ў канцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя: беларусаў, рускiх, палякаў, яўрэяў, лiтоўцаў, латышоў, а таксама французаў, немцаў, нават кiтайцаў i карэйцаў.

У сваю чаргу начальнiк упраўлення выдавецкай i палiграфiчнай дзейнасцi Мiнiстэрства iнфармацыi Уладзiмiр Андрыевiч заўважыў, што беларуская талерантнасць шлiфавалася вякамi, i ў гiсторыi ёсць шматлiкiя факты, якiя сведчаць пра тое, што мiр i спакой вельмi важныя для кожнага з нас на генетычным узроўнi:

— Шматнацыянальнасць i шматканфесiйнасць — гэта адна з самых знакавых тэм у Беларусi. Калi гартаеш кнiгу «Шматнацыянальная Беларусь», то адчуваеш не толькi подых часу, але i цяперашняе жыццё. Варта толькi праехацца па краiне — убачыш, як побач стаяць праваслаўная царква i касцёл, а непадалёк могуць быць i сiнагога, i мячэць. Гэта якраз i характарызуе нашу Беларусь.

Алена ДРАПКО

Фота Ганны ЗАНКАВIЧ

Загаловак у газеце: Дзецi адной зямлi

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.