Вы тут

Качанава сустрэлася са студэнтамі журфака БДУ


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася сёння са студэнтамі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, перадае БелТА.


«Рада быць сёння тут, на факультэце журналістыкі, і сустрэцца з вамі — тымі, хто выбраў сваёй будучай прафесіяй менавіта гэту спецыяльнасць», — сказала Наталля Качанава. Паводле яе слоў, закрытых тэм для абмеркавання і размовы няма. «Таму любыя пытанні, якія вас цікавяць, задавайце. Я пастараюся на ўсе з іх адказаць», — адзначыла спікер. Наталля Качанава таксама падкрэсліла, што, як ужо заведзена на такіх сустрэчах, яна гатова застацца пасля завяршэння дыялогу і абмеркаваць нейкія тэмы індывідуальна.

Старшыня Савета Рэспублікі запэўніла: тыя пытанні, на якія яна не зможа адказаць сёння, будуць дэталёва вывучаны і адказ на іх будзе дадзены ў бліжэйшы час.

Спікер акцэнтавала ўвагу на тым, што факультэт журналістыкі штогод выпускае дастатковую колькасць спецыялістаў гэтага профілю. Разам з тым ёсць праблема з забяспечанасцю кадрамі рэгіянальных СМІ. Наталля Качанава прывяла лічбы. Так, са 127 рэгіянальных газет толькі ў 48 працэнтах выпадкаў галоўныя рэдактары маюць профільную адукацыю. Гэта сітуацыя патрабуе аналізу. У сувязі з гэтым узнімалася пытанне замацавання кадраў на месцах не толькі ў журналістыцы, але і ў іншых сферах, абмяркоўвалася ўзаемадзеянне СМІ з дзяржорганамі. Размова атрымалася жывой, адкрытай і рознабаковай.

Факультэт журналістыкі БДУ адкрыты ў 1944 годзе замест Камуністычнага інстытута журналістыкі, які спыніў работу ў 1941 годзе. Сёння ў яго структуру ўваходзяць навучальны цэнтр камунікацыйных тэхналогій і сем кафедраў. Падрыхтоўку больш як 1 тыс. студэнтаў ажыццяўляюць 140 выкладчыкаў, каля 55 працэнтаў з якіх маюць вучоныя ступені кандыдата і доктара навук. Сярод выкладчыкаў — кіраўнікі і вядучыя спецыялісты СМІ, службаў па сувязях з грамадскасцю і аналітычных структур. Практыка студэнтаў журфака праходзіць у вядучых рэспубліканскіх СМІ. Акрамя таго, у красавіку 2019 года быў падпісаны дагавор аб стварэнні філіяла кафедры тэлебачання і радыёвяшчання на базе Белтэлерадыёкампаніі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.