Вы тут

Паліклінікі ў Гродзенскай вобласці прыпыняюць аказанне планавай меддапамогі


Услед за Мінскам паліклінікі і амбулаторыі Гродзенскай вобласці часова прыпыняюць аказанне планавай медыцынскай дапамогі, паведамляе БЕЛТА.


Усе амбулаторна-паліклінічныя ўстановы Гродна і вобласці перайшлі ў рэжым аказання экстранай дапамогі ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Такое рашэнне прынята ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, а таксама для своечасовага аказання кваліфікаванай дапамогі пацыентам з COVID-19 і людзям, якія з імі кантактавалі.

Выклікі ўрачоў на дом прымаюцца да 18.00. Талоны да спецыялістаў, якія тычацца планавай дапамогі, не выдаюцца. Такія ўрачы задзейнічаны ў аказанні меддапамогі пацыентам з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі ў паліклініках, а таксама дома ў складзе кантактных брыгад. Як паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Святлана Лазута, звыш за 1600 урачоў-акулістаў, неўролагаў, траўматолагаў і іншых падрыхтаваныя да аказання дапамогі пацыентам з COVID-19.

Пры гэтым паліклінікі вобласці працягваюць аказанне некаторых відаў меддапамогі, не звязаных з каранавірусам. Для гэтага ў медустановах прыняты меры па падзеле плыняў пацыентаў. Па словах Святланы Лазуты, планавая дапамога па-ранейшаму аказваецца дзецям і некаторым катэгорыям насельніцтва, якія маюць патрэбу ў спецыялізаванай меддапамозе, якую немагчыма адтэрмінаваць. Таксама праводзяцца прафагляды пры прыёме на працу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.