Вы тут

Арганізацыі, якія маюць запазычанасці па плацяжах у бюджэт, не змогуць павышаць тарыфныя стаўкі


Савет Міністраў Беларусі ўнёс змены ў пастанову «Аб некаторых мерах па выплаце заработнай платы работнікам галін эканомікі», паведамляе minsknews.by.


Згодна з ёй, арганізацыі ўсіх форм уласнасці не могуць павышаць тарыфныя стаўкі (тарыфныя аклады), калі ў іх ёсць запазычанасці па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды. Яны змогуць ажыццявіць дадзеную працэдуру толькі пасля таго, як запазычанасць прадпрыемства будзе пагашана.

Аднак ёсць і выключэнні. Гэта змяненне ў пастанове «Аб некаторых мерах па выплаце заработнай платы работнікам галін эканомікі» не закране арганізацыі, якім рашэннем Прэзідэнта, абласных і Мінскага гарсавета прадастаўлена адтэрміноўка па пагашэнні такой запазычанасці пры ўмове своечасовай выплаты бягучых плацяжоў у бюджэт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.