Вы тут

У Кобрыне працуюць над праектам турыстычнага гіда і даведніка


Сярэдняя школа № 6 горада Кобрына сумесна з мясцовым аддзелам культуры райвыканкама працуе над праектам турыстычнага гіда і даведніка. Акрамя таго, новы інфармацыйны прадукт утрымлівае звесткі энцыклапедычнага характару аб мясцовых адметных мясцінах і славутасцях.


Цікавасць да гісторыі і сакрэтаў невялікіх гарадоў з кожным годам расце. І справа не толькі ў тым, што людзям падабаецца адкрываць для сябе новыя маршруты. Часам мы проста хочам збегчы ад сталічнай мітусні і паспрабаваць ператварыцца хоць бы на дзень у адкрывальнікаў невядомых нам раней куткоў Радзімы. Сёння, калі пандэмія «замыкае» нас у межах краіны, самы час больш увагі надаць вывучэнню ўласных гісторыі і культуры.

Але, на жаль, на месцах пакуль яшчэ не хапае прафесійных экскурсаводаў, даволі часта многія аб'екты не адзначаны на карце і не апісаны. Таму сёння асаблівую ролю набываюць аўдыягіды, якія дазваляюць турысту падарожнічаць самастойна.

Праект «Пазнай Кобрын» будзе карысны для тых, хто хоча больш даведацца пра гэты горад і раён. Выкарыстоўваючы інтэрактыўную карту з нанесенымі на яе аб'ектамі (помнікі, архітэктура, музеі, паркі, скверы, месцы пахаванняў, прыродныя аб'екты), можна дабрацца да ўсіх цікавых месцаў. З дапамогай геалакацыі пракладваць свае маршруты і знаходзіць аб'екты, якія хацелася б наведаць.

У аснове праекта — уласная распрацоўка платформы «Planet Guіde», якая адкрывае турыстам доступ да інфармацыі аб самых важных аб'ектах рэгіёна.

Прадумана тут і актуальная ў часы каранавіруса форма пазнання — віртуальная экскурсія па Кобрыне. ЗD-тур правядзе па галоўных вуліцах горада, праз сквер на Плошчы Леніна да Палаца культуры і сядзібы Суворава. І нават па мясцовым музеі можна пагуляць віртуальна.

А чаму б не зазірнуць у 80-я гады — унікальныя фатаграфіі з падрабязным апісаннем нагадаюць пра атмасферу таго часу, дазволяць прасачыць змены, які адбыліся ў гарадской прасторы.

Прадукт адаптаваны пад усе сучасныя гаджэты. Дзякуючы праекту «Пазнай Кобрын» з усімі яго інструментамі (інтэрактыўная карта, QR-коды, аўдыягід) любы ахвотны можа вывучаць цікавінкі горада. Натуральна, кішэнны аўдыягід будзе карысны не толькі для гасцей горада, але і для мясцовых дзяцей і моладзі, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Загаловак у газеце: Сам сабе экскурсавод

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.