Вы тут

У Гродне пабудуюць новую клінічную бальніцу


Аб гэтым паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КАРАНІК, адказваючы на пытанне аб значных сацыяльных праектах, якія цяпер рэалізуюцца ў рэгіёне.


— Прыярытэт — гэта чалавек і развіццё яго патэнцыялу, — перакананы кіраўнік абласной «вертыкалі». Таму акцэнт мясцовая ўлада робіць на развіцці значных праектаў у сферы медыцыны і адукацыі.

Так, напрыкалад, завяршаецца рэканструкцыя 4-й гарадской клінічнай бальніцы пад устаноўку камп'ютарнага і магнітна-рэзананснага тамографаў, рэканструюецца і ўніверсітэцкая клініка з заменай абсталявання, вядзецца маштабнае будаўніцтва анкалагічнага дыспансера.

Дарэчы, гэты праект фінансаваўся ў суадносінах 50/50: за крэдытныя рэсурсы кувейцкага фонду і Банка развіцця. Праўда, па словах губернатара, пандэмія ўнесла свае карэктывы ў гэты праект, але не ў тэрмінах выканання. Справа ў падпісанні крэдытнай дамовы, якая часова адкладваецца. Кіраўнік вобласці растлумачыў, што паводле дамоўленасці з Мінфінам, праект у любым выпадку застанецца ў прыярытэце, і калі выдзяленне крэдытных рэсурсаў замежнага фонду зацягнецца, будуць знойдзены іншыя крыніцы фінансавання ў межах бюджэту.

Акрамя таго, старшыня аблвыканкама агучыў і навацыі, аб якіх шырокаму колу грамадскасці пакуль было невядома:

— Мы плануем уключыць у інвестпраграму на 2021 год праектаванне новай 2-й гарадской клінічнай бальніцы, таму што тая ўстанова, якая функцыянуе сёння, мала адпавядае сучасным патрабаванням, — патлумачыў Уладзімір Каранік. — Пасля ацэнкі ўсіх экспертыз пад рэканструкцыю стала зразумела, што на зробленыя ўкладанні сучасную медыцынскую ўстанову мы не атрымаем. Таму было прынята рашэнне аб будаўніцтве новай бальніцы, якая адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, з нуля на новай пляцоўцы.

Што датычыцца праекта рэканструкцыі ўніверсітэцкай клінікі, тут прадугледжана будаўніцтва аддзялення неадкладнай дапамогі, рэканструкцыі хірургічнага комплексу, рэанімацыйных аддзяленняў.

Прыводзячы прыклады рэалізацыі значных праектаў у сферы адукацыі, старшыня аблвыканкама звярнуў увагу на завяршэнне будаўніцтва новага дзіцячага садка ў мікрараёне Грандзічы абласнога цэнтра.

— Мы працягнем будаўніцтва аб'ектаў адукацыі, для таго каб забяспечыць нашым дзецям годныя і бяспечныя ўмовы як знаходжання, так і навучання, — падкрэсліў ён.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: ru.slovoidilo.ua

Загаловак у газеце: З нуля і на новай пляцоўцы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.